Расія, альбо Расійская Федэрацыя, з яўляецца самай вялікай дзяржавай у свеце. Яна займае амаль дванаццаць працэнтаў плошчы ўсей зямной сушы. Амываецца водамі двух акіянаў – Ціхага і Паўночнага Ледавітага, а таксама Балтыйскім, Чорным, Каспійскім і Азоўскім морамі. Расія мяжуе з 18 краінамі, сярод якіх Беларусь, Нарвегія, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Азербайджан, Кітай… У Расіі больш за 120 тысяч рэк і каля 2 мільенаў азер. Найбольш буйныя рэкі Амур, Лена, Волга, Кама. На тэрыторыі гэтай краіны знаходзіцца пятая частка ўсіх лясоў свету. Тут 35 нацыянальных паркаў і 84 запаведнікі, дзе можна сустрэць белых мядзведзяў, тыграў, леапардаў. Дзяржаўная мова – руская, сталіца – горад-герой Масква.

Маскоўскі Крэмль
 
                                                                                                                   
Словам “крэмль” называлі цэнтральную ўмацаваную частку горада. Маскоўскі Крэмль, як аборончая крэпасць Масквы, спачатку быў драўляны. Сучасны Крэмль размяшчаецца ў цэнтры сталіцы, на высокім пагорку над Масквой-ракой. Пабудаваны з чырвонай цэглы, з моцнымі сценамі. Тут знаходзяцца помнікі старажытнай архітэктуры: Збройная палата, Успенскі, Архангельскі і Благавешчанскі саборы, Патрыяшыя палаты з царквой Дванаццаці апосталаў, званіца Івана Вялікага.

Крамлеўскія куранты

Куранты – даўнейшая назва вялікага гадзінніка з музычным механізмам, які размяшчаецца на вежы.
У Маскве куранты змайстраваны на Спаскай вежы Крамля. Гадзіннік займае тры паверхі. Механізм прыводзіцца ў рух маятнікам, вага якога 32 кілаграмы. А ўвесь гадзіннік важыць каля 25 тон. Вышыня лічбаў – 72 сантыметры, даўжыня стрэлкі, якая паказвае гадзіны, – амаль тры метры, мінутнай – тры метры дваццаць восем сантыметраў.

Красная плошча
                                                                                                                       
Гэта цэнтральная плошча Масквы. Узнікла яна па загадзе цара Івана III. На ей гандлявалі. Таму і першая назва – Гандлевая. Краснай пачалі называць толькі ў сямнаццатым стагоддзі. З даўніх часоў тут праходзяць асноўныя падзеі, звязаныя з жыццем вялікай краіны. На Краснай плошчы адбыўся гістарычны ваенны парад 7 лістапада 1941 года, удзельнікі якога адразу ішлі на фронт, і парад Перамогі 24 чэрвеня 1945 года.

Эрмітаж
                    
Адзін з буйнейшых мастацкіх музеяў свету знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. У ім захоўваецца тры мільены экспанатаў. У зале італьянскага Адраджэння можна пабачыць  карціны Леанарда да Вінчы, Рафаэля, у Рыцарскім зале – зброю і даспехі сярэднявечча.

Волга

Вы бачылі карціну Ільі Рэпіна “Бурлакі на Волзе”? Волга – адна з буйнейшых рэк у свеце і самая вялікая ў Еўропе. Яе даўжыня тры тысячы пяцьсот трыццаць кіламетраў. Працякае праз Расію і Казахстан. Па рацэ перавозілі хлеб, соль, рыбу, пазней нафту, і такім чынам з явіўся рачны гандлевы шлях. У 1820 годзе па Волзе прайшоў першы параход.
                                 

          
Рускія ўборы

Жаночы касцюм быў двух відаў: сарафан, які насілі на поўначы, і блуза са спадніцай – на ўсходзе. У часы Івана Грознага жанчыны надзявалі тры сукенкі адначасова. Вопратка заможнай жанчыны магла важыць дваццаць кіліграмаў.

Боты і чаравікі шылі з аксаміту ці скуры. Абцас на абутку з явіўся ў пачатку чатырнаццатага стагоддзя і мог быць да дзесяці сантыметраў. Уся вопратка багата ўпрыгожвалася. Без аздаблення яе называлі чыстай.

Мужчыны хадзілі ў разнакаляровых кашулях, белых, сініх і чырвоных. На спіну кашулі прышывалі падкладку, якая называлася падаплекай. Насілі навыпуск і падпаясваліся вузкім поясам. Штаны запраўлялі ў боты альбо ў “анучы” пры лапцях. Замест рамня выкарыстоўвалі паясок-гашнік, адсюль загашнік – сумачка за поясам.

Сяляне насілі кажухі з аўчыны, дваране – футра з куніцы, собаля. Старажытнае рускае футра было доўгае, да самой падлогі, прамое, зверху прыгожа аздаблялася. Падчас урачыстых падзей футра насілі і летам, у памяшканнях.



Па матэрыялах часопіса “Вяселка”