БиблиотекаНовостиО Детском правовом сайтеРэальная віртуальнасць: інфармацыя і інаватыка

Рэальная віртуальнасць: інфармацыя і інаватыка

"Юрыдычныя тонкасці"

 

Рэальная віртуальнасць: інфармацыя і інаватыка

 

Сёння ў нашай сталай рубрыцы "Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)" завяршаем друкаваць матэрыялы Рэспубліканскага семінара "Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця публічных цэнтраў прававой інфармацыі", які адбыўся на базе Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Яго праблематыка была прысвечана павышэнню ўзроўню прававых ведаў грамадства, выпрацоўцы адзіных падыходаў па аказанні публічнымі бібліятэкамі інфармацыйна-прававых паслуг насельніцтву і вызначэнню накірункаў іх далейшага ўдасканалення.

 

Праект, які не мае аналагаў

Галоўны спецыяліст аддзела прававога і навукова-метадалагічнага забеспячэння прававой інфарматызацыі ўпраўлення прававой інфарматызацыі НЦПІ Ала Бардзілоўская прэзентавала на семінары Дзіцячы прававы сайт і тэматычны банк даных прававой інфармацыі "Мир Права". Гэты праект створаны па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзяцей і падлеткаў з мэтай дапамагчы ім атрымаць неабходныя звесткі пра заканадаўства краіны і даць параду аб паводзінах у складанай сітуацыі.

Сайт складаецца з дзвюх частак: гульнёвай і інфармацыйнай. У гульнёвай адлюстроўваюцца канкрэтныя сітуацыі, з якімі дзіця сутыкаецца ў жыцці. Падказкі для атрымання правільных адказаў змешчаны ў рубрыках інфарма-цыйнай часткі: "Бібліятэка", "Юрыдычная азбука", "Прававыя лабірынты", "Падарожжа ў мінулае", "Беларуская дзяржава і права ў фатаграфіях, малюнках і песнях"...

Як адзначыла А.Бардзілоўская (дарэчы, адзін з распрацоўшчыкаў праекта), гэты сайт па-свойму унікальны і не мае аналагаў на постсавецкай прасторы.

 

Аналіз сайтаў засвепчыў...

Старшы выкладчык кафедры інфармацыйных рэсурсаў факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў Любоў Даніленка адзначыла, што ў сучасным грамадстве актуалізуецца значэнне досведу, назапашанага бібліятэкамі ў сферы фарміравання прававой культуры розных катэгорый яе носьбітаў.

Аналіз сайтаў публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (абласных бібліятэк, гарадскіх і раённых ЦБС, на базе якіх сфарміравана сетка ПЦПІ) паказаў, што найбольш саліднае прадстаўніцтва ў Інтэрнеце на цяперашні час маюць установы Мінскай вобласці. Увогуле ж, старонкі абласных бібліятэк Беларусі зяўляюцца найбольш структураванымі і ёмістымі крыніцамі інфармацыі аб дзейнасці названых устаноў па фарміра-ванні прававой культуры грамадства. Варта адзначыць і тое, што спасылкі на электронныя прававыя рэсурсы рэспублікі прадстаўлены на многіх сайтах публічных бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры.

Выкарыстанне вэб-старонак публічных бібліятэк як крыніц інавацыйнага вопыту ў сферы фарміравання прававой культуры грамадства дазваляе выявіць тэндэнцыі ў дадзеным кірунку, некаторыя праблемы і акрэсліць шляхі выкарыстання наяўнай інфармацыі. Акрамя традыцыйных форм работы, сёння распаўсюджаны віртуальныя кніжныя выставы, тэматычныя бібліяграфічныя дапаможнікі і метадычныя матэрыялы. Часам інтэрнет-рэсурсы бібліятэк прадастаўляюць магчымасць карыстацца паўнатэкставымі версіямі ўласных выданняў. Сельскія філіялы ЦБС таксама маюць вопыт па фарміраванні прававой культуры насельніцтва, прычым досвед названай групы ўстаноў культуры можа быць выкарыстаны ў дзейнасці ПЦПІ, што функцыянуюць і ствараюцца ў аграгарадках.

На думку Л.Даніленка, вопыт бібліятэк Беларусі ў фарміраванні прававой культуры грамадства ўяўляе цікавасць для разнастайных накірункаў бібліятэчнай інаватыкі.

 

Адкрытая інфармацыя

Пра магчымасці сервісаў Віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на семінары распавяла загадчык аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі ўстановы Таццяна Драбышэўская. На партале НББ у раздзеле "Інфармацыйныя паслугі" размяшчаюцца чатыры віртуальныя сервісы: электронная даведачная служба "Запытай бібліятэкара", электронная дастаўка дакументаў, віртуальны цэнтр прававой інфармацыі і віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый "Адкрытая інфармацыя". Усе яны абяднаны свабодным доступам да кантэнту ў розных фарматах і на розных носьбітах, магчымасцямі пераводу з аднаго фармату ў іншы (сканіраванне, раздрукоўка), а таксама — атрымання адказу на любое пытанне ў любы час з любога месца.

НББ зяўляецца рэспубліканскім навукова-метадычным і вучэбным цэнтрам па маніторынгу і забеспячэнні дзейнасці ПЦПІ, які займаецца, у тым ліку, і назапашваннем прававых інфармацыйных рэсурсаў, незалежна ад віду носьбітаў, забеспячэннем свабоднага доступу грамадзян да дадзенага масіву звестак, выкананнем шэрагу даведак, арганізацыяй навучальных семінараў, "круглых сталоў", трэнінгаў для работнікаў ПЦПІ з рэгіёнаў, маніторынгам дзейнасці, абагульненнем вопыту і метадычнай падтрымкай праектаў стварэння названых структур.

Для аказання метадычнай, інфармацыйнай і кансультацыйнай дапамогі супрацоўнікам ПЦПІ, а таксама для пашырэння традыцыйнага абслугоўвання, карыстальніку, дзякуючы магчымасцям інтэрнет-тэхналогій, накіраваны сервіс "Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі" (ВЦПІ). Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў рамках дадзенага праекта таксама было прынята рашэнне аб аказанні інфармацыйнай падтрымкі ПЦПІ, што выяўлялася б у адказах на складаныя запыты карыстальнікаў па прававой тэматыцы. Зарэгістраваўшыся ў згаданым раздзеле, адказы наведвальнік зможа атрымліваць як на свой электронны адрас, так і пабачыць яго на сайце НББ. Па словах Т.Драбышэўскай, у ходзе далейшай працы над "Віртуальным цэнтрам прававой інфармацыі" выявілася магчымасць прадастаўляць карыстальнікам не толькі адказы на пытанні, але і іншыя карысныя звесткі на партале ўстановы.

Сёння ВЦПІ ўяўляе з сябе шматузроўневую структуру, якая ўключае некалькі асноўных раздзелаў: зала прававой інфармацыі (яе падраздзелы— "Новыя паступленні", "Электронныя прававыя рэсурсы", "Актуальныя тэмы", "Статыстыка"), афіцыйныя перыядычныя выданні, прававыя інтэрнет-рэсурсы, прававая інфарматызацыя. Перадумовы ўзнікнення акрэсленай вышэй сістэмы палягаюць у тых зменах, якія адбыліся за апошнія гады ў галіне інфармацыйных тэхналогій і, адпаведна, павысілі патрабаванні карыстальнікаў да кардынальна новых магчымасцей доступу да розных крыніц інфармацыі.

I яшчэ. Статыстыка зваротаў да ВЦПІ, які зявіўся на партале НББ у лютым 2008-га, сведчыць: колькасць наведвальнікаў з 81 краіны свету склала 40,5 тыс. карыстальнікаў, колькасць прагледжаных старонак перавысіла 92 тысячы.

***

Сярод выніковых палажэнняў на семінары было адзначана, у прыватнасці, і імкненне сельскіх бібліятэк выйсці на больш высокі ўзровень прадастаўлення прававой інфармацыі сваім карыстальнікам. Падкрэслена ў якасці агульнай тэндэнцыі садзеянне ПЦПІ публічных бібліятэк стварэнню ўмоў для прававой асветы і павышэння прававой культуры грамадства.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.