БиблиотекаНовостиО Детском правовом сайтеДзіцячаму прававому сайту 7 гадоў

Дзіцячаму прававому сайту 7 гадоў

Прававая культура фарміруецца з самага ранняга дзяцінства. Дзеці і падлеткі імкнуцца атрымаць інфармацыю з найбольш даступных крыніц. I сёння гэга інтэрнэт. На жаль, не ўсе рэсурсы могуць забяспечыць інфармацыяй, якая садзейнічае фарміраванню правільнай прававой пазіцыі і павышэнню прававой культуры.

23 жніўня 2008 года быў створаны інфармацыйны рэсурс, які на працягу 7 гадоў дапамагае арыентавацца ў прававых пытаннях, павышае ўзровень прававых ведаў. Гэта дзіцячы прававы сайт, менавіта той рэсурс, якому могуць давяраць як дзеці, так і іх бацькі. Дзіцячы прававы сайт паспяхова прайшоў экспертызу, праведзеную Цэнтрам бяспечнага інтэрнэту ў Расіі пры Грамадскай палаце Расійскай Федэрацыі, Рэгіянальным грамадскім цэнтрам інтэрнэт-тэхналогій і кампаніяй «Скай Лінк», і ўключаны ў каталог бяспечных інфармацыйных рэсурсаў «Дзіцячы інтэрнэт».

Гэты ўнікальны рэсурс стварае ўмовы для фарміравання ў дзяцей і падлеткаў прававых ведаў, перакананняў і каштоўнасцей. Інфармацыйная частка сайта ў займальнай форме расказвае дзецям аб іх правах і абавязках, знаёміць з асновамі асабістай бяспекі, з рознымі аспектамі прававой сферы нашай дзяржавы, з гісторыяй, культурай і геаграфіяй краін свету. На сайце размешчана інфармацыя аб тым, дзе можна атрымаць кансультацыю спецыялістаў і куды ў выпадку неабходнасці дзеці і падлеткі могуць звярнуцца па дапамогу. Скарыстаўшы раздзелы інфармацыйнай часткі сайта, дзеці змогуць не толькі набыць прававыя веды, але і падрыхтавацца да ўрокаў.

Для абітурыентаў будзе цікавы новы падраздзел «Аб Следчым камітэце для цікаўных» раздзела «Юрыдычная азбука». У гэтым падраздзеле дзеці пазнаёмяцца з гісторыяй следчых органаў, даведаюцца, чым займаецца Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, якія патрабаванні прад'яўляюцца да кандыдатаў, што паступаюць на службу ў Следчы камітэт, а яшчэ дзеці даведаюцца, што рабіць, калі яны ці іх сябры сталі сведкамі здзяйснення злачынства.

Стваральнікі дзіцячага прававога сайта не забыліся і аб дарослых. Бацькі могуць скарыстацца бібліятэкай сайта і азнаёміцца з артыкуламі па дзіцячай псіхалогіі, рэкамендацыямі спецыялістаў па навучанні падрастаючага пакалення навыкам асабістай бяспекі і правілам бяспекі ў інтэрнэце.

На дзіцячым прававым сайце размешчаны матэрыялы, якія ўяўляюць прафесійны інтарэс для супрацоўнікаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі. Напрыклад, педагогі могуць скарыстацца праграмамі факультатыўных заняткаў, метадычнымі рэкамендацыямі па аказанні дапамогі дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца ў крызісным стане, у якасці выхаваўчай работы па прафілактыцы правапарушэнняў можна выкарыстаць відэаматэрыял.

Несумненна, вартасцю і ўнікальнасцю сайта з'яўляецца падача матэрыялу ў гульнявой форме. Калі ўзнікаюць цяжкасці з адказам, дзіця звяртаецца па падказку ў інфармацыйныя раздзелы. У гэтым выпадку менавіта гульня садзейнічае абуджэнню інтарэсу да пазнання, развівае інтэлектуальныя здольнасці, фарміруе прававое мысленне.

3 упэўненасцю можна казаць, што  дзіцячы прававы сайт запатрабаваны ў дзяцей і падлеткаў, з'яўляецца памочнікам выхавальнікаў і педагогаў у рабоце па фарміраванні прававой культуры моладзі.

«Настаўніцкая газета»
Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.