БиблиотекаНовостиРазное1 жніўня стартавала акцыя «У школу з усмешкай!»

1 жніўня стартавала акцыя «У школу з усмешкай!»

Акцыю праводзіць Мінскі гарадскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям’і і дзяцей. Падчас акцыі бясплатную псіхалагічную дапамогу змогуць атрымаць будучыя першакласнікі і іх бацькі. Запланавана правядзенне семінараў, трэнінгаў і кансультацый спецыялістаў, паведамілі ў цэнтры.

Первоклассник

На індывідуальных кансультацыях дасведчаныя псіхолагі дапамогуць бацькам справіцца са страхамі, звязанымі з паступленнем дзіцяці ў школу. Бацькі даведаюцца, як паводзіць сябе з першакласнікам, каб спрасціць яго адаптацыю і пазбегнуць першых цяжкасцяў у школьным навучанні.

На семінары-практыкуме «Гутаркі на школьным парозе» бацькі даведаюцца, як матываваць дзіця да вучобы, пра псіхалагічныя асаблівасці шасці-сямігадовага ўзросту, што такое школьная сталасць (псіхалагічная гатоўнасць да школы), як выяўляецца школьная дэзадаптацыя і ці можна своечасова распазнаць прыкметы стрэсавага стану ў дзіцяці.

Трэнінг для першакласнікаў «Хачу ў школу» дапаможа малым выпрацаваць канструктыўныя спосабы паводзін у новых сітуацыях, авалодаць прыёмамі, якія дазваляюць справіцца з залішнім хваляваннем і трывогай, захаваць эмацыйны дабрабыт у перыяд прывыкання да новых умоў.

Запісацца на семінары, трэнінгі, кансультацыі, а таксама атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра акцыю «У школу з усмешкай!» можна па тэлефоне (017) 317 32 32.

Акцыя будзе доўжыцца да 30 верасня.

Надзея НІКАЛАЕВА, «Звязда», 2 ліпеня 2019 г.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.