БиблиотекаНовостиРазноеЯк будуць адпачываць школьнікі ў будучым навучальным годзе

Як будуць адпачываць школьнікі ў будучым навучальным годзе

Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі расказалі, як будуць адпачываць школьнікі ў 2016/2017 навучальным годзе, каб бацькі маглі загадзя спланаваць іх канікулярны час.

Так, першая вучэбная чвэрць будзе доўжыцца ў беларускіх школах з 1 верасня па 29 кастрычніка. Другая — з 8 лістапада па 24 снежня. Трэцяя — з 9 студзеня па 25 сакавіка і чацвёртая — з 3 красавіка па 31 мая.

Такім чынам, працягласць асенніх канікулаў складзе 9 дзён (з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна). Зімой школьнікі будуць адпачываць 15 дзён (з 25 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года) і вясной — 8 дзён (з 26 сакавіка па 2 красавіка).

Для навучэнцаў першых і другіх класаў у трэцяй вучэбнай чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы (з 13 па 19 лютага 2017 года) агульнай працягласцю 7 дзён. Летнія канікулы стартуюць для беларускіх школьнікаў 1 чэрвеня. Апошні дзень адпачынку — 31 жніўня.

Надзея НІКАЛАЕВА, «Звязда»
Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.