БиблиотекаНовостиРазноеБелкартаграфія выпусціла насценную карту на беларускай мове «Мая Радзіма – Беларусь»

Белкартаграфія выпусціла насценную карту на беларускай мове «Мая Радзіма – Беларусь»

Яркая, маляўнічая насценная карта для дзяцей «МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ» падрыхтавана прадпрыемствам «Белкартаграфія». Выдадзена яна на беларускай мове.

Карта «МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСЬ»

Карта знаёміць з прыроднымі і культурнымі славутасцямі Рэспублікі Беларусь. Дазваляе зазірнуць у гістарычнае мінулае нашай краіны, убачыць дзе пражывалі нашы продкі, здзейсніць падарожжа па шляху «З варагаў у грэкі».

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне захоўваюць мемарыяльныя комплексы і помнікі. Іх таксама можна знайсці на карце.

Каларыт карце надаюць нацыянальныя касцюмы (строі), характэрныя для пэўных тэрыторый. Адлюстраваны там і асноўныя рамёствы, якія распаўсюджаны ў Беларусі.

На палях карты размешчаны выявы выдатных гістарычных асобаў зямлі беларускай. Карту можна размясціць навідавоку дома або ў школе, дзеці з задавальненнем вывучаць яе і пашыраць свой кругагляд.

Падарожнічайце разам з картай і пазнавайце нашу дзіўную Радзіму!

Даведка

Строй – назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусi і прылеглых дзяржаў: Польшчы, Украіны і Расіі.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.