БиблиотекаНовостиРазноеВаланцёры БРСМ правядуць дабрачынную акцыю «У школу з Добрым Сэрцам»

Валанцёры БРСМ правядуць дабрачынную акцыю «У школу з Добрым Сэрцам»

25 жніўня з 11 да 13 і з 15 да 17 гадзін валанцёры БРСМ «Добрае Сэрца» правядуць у абласных цэнтрах і буйных гарадах парад мерапрыемстваў дабрачыннай акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «У школу з Добрым Сэрцам».

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» традыцыйна праводзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны рэспубліканскую дабрачынную акцыю «У школу з Добрым Сэрцам!». У гэтым годзе акцыя стартавала 1 жніўня і завершыцца 15 верасня.

У рамках акцыі валанцёры руху «Добрае Сэрца» арганізуюць збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх прыладаў, навучальных дапаможнікаў, спартыўных тавараў і іншых рэчаў, неабходных дзецям з маламаёмных сем'яў для падрыхтоўкі да навучальнага года; арганізуюць канцэртныя праграмы і ўручаюць падарункі выхаванцам дзіцячых інтэрнатных устаноў, наведваюць дома дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, праводзяць працоўныя акцыі з наступнай перадачай заробленых грошай для набыцця школьных прылад.

24 жніўня БРСМ уручыць наборы канцылярскіх прыладаў да новага навучальнага года 22 першакласнікам са шматдзетных сем'яў сталіцы. Мерапрыемства пройдзе ў Храме Уваскрасення Хрыстова па вуліцы Гарманіка, 29.

У свяце прымуць удзел 50 шматдзетных сем'яў Мінска, для якіх сталічныя валанцёры руху «Добрае Сэрца» падрыхтавалі забаўляльную праграму і конкурсы. Так, падчас усяго мерапрыемства школьнікі і іх бацькі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і навучыцца фігурным мадэляванні з паветраных шароў, а таксама сваімі рукамі зрабіць гальштук-матылька або бант для прычоскі з элементамі нацыянальнага арнаменту. Надаць святу яркія фарбы дапаможа студыя аквагрыму Белдзяржуніверсітэта. Не дазволяць засумаваць роставыя лялькі і ўдзельнікі творчай студыі «Мім-БДУ». Незабыўныя прыгоды школьнікам і іх бацькам падораць казачныя героі, удзельнікі тэатра для дзяцей «Разам у казку», створаны на базе валанцёрскага атрада «Мы — Дзецям» пярвічкі ГА “БРСМ» з правамі РК УА «МДЛУ». Тэатр з'яўляецца пераможцам Рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» сярод сацыяльных праектаў. Кіраўніком тэатра з'яўляецца Марыя Воінава, пераможца Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — «Добрае Сэрца» ў намінацыі «Асабісты ўклад» у 2013 і 2015 гадах.

25 жніўня з 11 да 13 і з 15 да 17 гадзін акцыя «У школу з Добры Сэрцам» пройдзе ў Брэсце ў гандлёвым цэнтры «Карона» (вуліца Маскоўская, 273), у гандлёвым цэнтры «Еўраопт» (вуліца Варшаўская шаша, 32).

У Віцебску акцыя адбудзецца з ГЦ «Зялёны» (вуліца Чкалава, 35), ГЦ «Марка сіці» (вуліца Леніна, 26а).

У Гомелі — у ААТ «Універмаг «Гомель» (вуліцаСавецкая, 60), у Гродне школьны кірмаш пройдзе на Плошчы Савецкая.

У Барысаве мерапрыемства адбудзецца ў ААТ «Веста-Барысаў (вуліца Гагарына, 105А), у Жодзіне --  у Жодзінскім гандлёвым цэнтры (праспект Леніна).

У Маладзечна — у ГЦ «Спадчына» у магазіне філіяла ААТ «Белкніга» (вуліца Прытыцкага, 7), у Салігорску — у ГЦ «Зялёны» (вуліца Чыгуначная, д.21а).

У Магілёве акцыя пройдзе ў ААТ «Універмаг Цэнтральны» (вуліца Першамайская, 61).

Сяргей РАСОЛЬКА, «Звязда»
Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.