БиблиотекаНовостиРазноеМінскія старшакласнікі стануць слухачамі Школы юных эканамістаў

Мінскія старшакласнікі стануць слухачамі Школы юных эканамістаў

Урачыстае адкрыццё школы пройдзе 9 лютага ў БДУ (вул. К. Маркса, 31). Пачатак у 14.00. У першы дзень яе работы будзе арганізавана тэсціраванне для вызначэння ўзроўню фінансавай адукаванасці слухачоў. Таксама для юных эканамістаў падрыхтавана інтэлектуальная гульня «Дзе логіка?»

Экономист

Заняткі ў Школе юных эканамістаў будуць праводзіцца па суботах. Лекцыі і семінары ахопяць пытанні банкаўскай сістэмы, асаблівасці дзейнасці аўдытарскіх, кансалтынгавых і фінансавых кампаній, IT-сферы і г.д. Выкладчыкамі выступяць студэнты і магістранты эканамічнага факультэта БДУ. У праграме таксама запланаваны экскурсіі ў Нацыянальны банк, Мінскі гарадскі тэхнапарк, Рэспубліканскую канфедэрацыю прадпрымальнікаў.

Усе мерапрыемствы накіраваны на прафарыентацыю школьнікаў. Бонусам для будучых абітурыентаў стане пераважнае права пры залічэнні ў выпадку роўнасці ўмоў, вызначаных правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі.

Завершыцца праца школы ў маі. Арганізатарам прафарыентацыйнага праекта выступіў эканамічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА, «Звязда»

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.