БиблиотекаНовостиРазноеНаталля Качанава ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пашпарты групе юнакоў і дзяўчат

Наталля Качанава ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пашпарты групе юнакоў і дзяўчат

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла пашпарты групе юнакоў і дзяўчат, якія прыехалі ў сталіцу з розных рэгіёнаў краіны. Цырымонія адбылася ў рамках усебеларускай акцыі БРСМ «Мы грамадзяне Беларусі!».

Наталля Качанава

Моладзь прымалі ў Савеце Рэспублікі ўжо як паўнапраўных грамадзян: сардэчна, урачыста і сур'ёзна. За плячыма кожнага – багаж пэўных дасягненняў у вучобе, конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Невыпадкова ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічалі старшыні Пастаянных камісій верхняй палаты Парламента: па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч і па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.

Наталля Качанава шчыра павіншавала юнакоў і дзяўчат, асабіста ўручыла кожнаму пашпарт і падарунак – сцяг нашай дзяржавы. Яна падкрэсліла, што маладыя людзі сталі грамадзянамі напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі, і пажадала ім быць вартымі памяці тых, хто абараняў радзіму і аднаўляў яе пасля вайны.

Спікер верхняй палаты нагадала, што пашпарт – не проста пасведчанне асобы. Гэты дакумент накладвае асаблівыя абавязацельствы на кожнага чалавека. Разам з тым, звярнула ўвагу Наталя Качанава, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі моладдзю сваіх планаў, імкненняў, задумак. Гэтыя гарантыі выразна замацаваны ў Канстытуцыі – асноўным законе дзяржавы.

Было відаць, што маладыя людзі хваляваліся, адчуваючы важнасць і значнасць падзеі, якая застанецца ў іх памяці на ўсё жыццё...

Леанід Тугарын, «Звязда», 14 сакавіка 2020 г.
(фота БЕЛТА)

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.