БиблиотекаНовостиРазноеНацыянальны дзіцячы форум пройдзе ў Мінску 21–22 мая

Нацыянальны дзіцячы форум пройдзе ў Мінску 21–22 мая

Мэта форуму стымуляванне дзейнасці лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, падтрымка дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў і сацыяльных праектаў, распаўсюджванне перадавога вопыту работы.

Удзельнікамі форуму стануць члены Рэспубліканскага каардынацыйнага савета маладзёжных парламентаў, маладыя журналісты, прадстаўнікі валанцёрскіх атрадаў, лідары раённых, гарадскіх маладзёжных парламентаў, органаў вучнёўскага самакіравання, члены дзіцячай палаты БРПА, актывісты БРСМ і іншых грамадскіх аб'яднанняў – усяго каля 120 чалавек.

Праграма мерапрыемства ўключае працу інтэрактыўных пляцовак па арганізацыі валанцёрскага руху і вучнёўскага самакіравання, выкарыстанні pr-тэхналогій і праектнай дзейнасці, развіцця маладзёжнага парламентарызму, адкрыты дыялог «Моладзь. Супрацоўніцтва. Партнёрства», актыўны трэнінг па камандаўтварэнні і асобасным росце, гістарычны квэст «Абеліскі вялікага подзвігу», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі.

Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр.

Надзея НІКАЛАЕВА, «Звязда»

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.