БиблиотекаНовостиРазноеНацыянальны мастацкі музей запрашае дзяцей і бацькоў на адмысловыя пазашкольныя заняткі

Нацыянальны мастацкі музей запрашае дзяцей і бацькоў на адмысловыя пазашкольныя заняткі

Напярэдадні Дня ведаў Нацыянальны мастацкі музей запрашае дзяцей і бацькоў на свае, адмысловыя пазашкольныя заняткі. 31 жніўня з 12 гадзін да 17 гадзін тут пройдзе адкрыты ўрок для ўсіх аматараў мастацтва, незалежна ад узросту.

Рисование

Незвычайныя музейныя персанажы Мальберцік і Палітрачка правядуць для дзяцей урачыстую лінейку. А яшчэ запросяць правесці разам адзін вучэбны дзень. У «раскладзе заняткаў» – не толькі культурна-адукацыйныя праграма (нясумныя ўрокі матэматыкі, літаратуры, гісторыі, чыстапісання, геаграфіі, хіміі, астраноміі, музыкі, працы і, канешне, выяўленчага мастацтва), але і вялікі перапынак з кінапраглядам, настольныя гульні, квэсты для дзяцей і дарослых. «Для кожнага з нашых вучняў падрыхтаваныя падарункі і сюрпрызы, таму, калі вы сумняваецеся, як правесці апошні дзень лета, зазірніце ў музей!» – запрашае куратар праекта, навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Алёна Машчонак.

Кошт квіткоў на «Адкрыты ўрок» для дзяцей ад трох гадоў – пяць рублёў, для дарослых – восем рублёў.

Вікторыя Захарава, «Звязда», 23 жніўня 2019 г.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.