БиблиотекаНовостиРазноеНовы іміджавы аб'ект МНС адкрыўся ў Гродне

Новы іміджавы аб'ект МНС адкрыўся ў Гродне

Сёння ў Гродне ва ўрачыстай абстаноўцы ў гандлёвым цэнтры «Карона» па вуліцы Горкага адкрылася спартыўна-гульнявая пляцоўка «Ніндзя парк - маленькі выратавальнік». Цяпер, пакуль бацькі будуць рабіць пакупкі, малыя будуць гуляць і замацоўваць веды і ўменні па бяспечных паводзінах.

Новы іміджавы аб'ект МНС

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця iміджавага аб'екта прынялі ўдзел выратавальнікі, заснавальнікі парку, прадстаўнікі Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама навучэнцы гімназіі № 5. Тут хлапчукам і дзяўчынкам прапануецца патушыць умоўны пажар у шматпавярховым доме, выбрацца з задымленай кватэры, пераправіцца праз раку, узлезці ў гару і выканаць іншыя заданні.

Ніндзя парк - маленькі выратавальнік

Выратавальнікі адзначылі, што асаблівасцю гэтага аб'екта з'яўляецца тое, што тут праз гульню і рух пад кантролем падрыхтаваных інструктараў дзеці развіваюцца фізічна і адначасова паглыбляюць веды па бяспецы, больш даведваюцца аб працы выратавальнікаў.

Выхаванне высокага ўзроўню культуры бяспекі

Выхаванне ў падрастаючага пакалення высокага ўзроўню культуры бяспекі - прыярытэтная задача МНС Беларусі. На тэрыторыі Гродзенскай вобласці, напрыклад, функцыянуе 18 тэматычных пакояў, пляцовак і дзіцячых куткоў, якія цікавыя і карысныя дзецям. Тыя веды і ўменні, якія атрымліваюць хлопчыкі і дзяўчынкі ў першыя гады свайго жыцця, у далейшым дапамогуць паспяхова пераадольваць розныя жыццёвыя перашкоды і прымаць правільныя рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях.

Па інфармацыі МНС Беларусі
(фота МНС Беларусі)

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.