БиблиотекаНовостиРазноеСпецыялісты Мінпрацы адказваюць на пытанні бацькоў

Спецыялісты Мінпрацы адказваюць на пытанні бацькоў

На пытанні адказваюць спецыялісты Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Вопрос

«У мяне нарадзілася другое дзіця. З якога дня я магу разлічваць на дапамогу на старэйшае дзіця: з дня нараджэння малодшага або пасля аплаты бальнічнага ліста па цяжарнасці і родах?»

– Дапамога на старэйшае дзіця прадугледжана на перыяд выхавання малодшага дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, але не пазней за дзень спаўнення старэйшаму дзіцяці 18 гадоў. Памер гэтай дапамогі – 50 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму.

Рашэнне аб яе прызначэнні прымаецца не раней чым у дзень прыняцця рашэння аб прызначэнні дапамогі на дзіця да 3 гадоў. Аднак выплачваецца дапамога на старэйшае дзіця з дня нараджэння малодшага.

«Хто мае права на аплатны дадатковы выхадны ў тыдзень?»

– Права на адзін дадатковы свабодны ад работы дзень у тыдзень з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), апякун (папячыцель), якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў або траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў.

Даецца ён работніку ў тыя тыдні, у якія ён заняты на рабоце 5 або 6 працоўных дзён не менш за 40 гадзін у тыдзень з нармальнай працягласцю працоўнага часу. Асобным работнікам устаноўлена меншая працягласць рабочага часу ў тыдзень.

Для поўных сем'яў умовай для прадстаўлення дадатковага вольнага дня ў тыдзень з'яўляецца занятасць другога з бацькоў (маці (мачахі) або бацькі (айчыма). Да занятасці другога з бацькоў адносяцца: работа (служба), вучоба, ажыццяўленне іншай дзейнасці, перыяд устанаўлення аднаму з бацькоў інваліднасці, а таксама догляд дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў або дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў, догляд за інвалідам I групы або асобай, якая дасягнула ўзросту 80 гадоў.

«Майму дзіцяці 5 гадоў, яму ўстаноўлена інваліднасць: 1-я ступень страты здароўя. Ва ўпраўленні сацыяльнай абароны на яго прызначылі пенсію. Ці прадугледжаны на яго яшчэ якія-небудзь выплаты?»

– Калі ў сям'і выхоўваецца дзіця-інвалід, то, акрамя пенсіі, на дзіця прызначаецца штомесячная дапамога. Называецца яна «дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў» і прызначаецца па месцы працы, у асобных выпадках – у органах сацыяльнай абароны. Выплачваецца гэта дапамога не толькі на дзіця-інваліда, а на ўсіх дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям'і.

Яшчэ адзін від дапамогі, прадугледжаны для такіх сем'яў, – гэта дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Яна прызначаецца толькі ў органах па працы, занятасці і сацабароне. Гэта дадатковая дапамога, яна не залежыць ад факта атрымання іншых выплат – пенсіі ці іншых дапамог.

Так, напрыклад, маці, якая знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў, мае права на перыяд такога водпуску атрымліваць на дзіця-інваліда тры віды выплат: дапамогу (па месцы работы), пенсію і дапамогу па доглядзе (у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне).

З 1 ліпеня 2017 года атрымаць у органах сацыяльнай абароны дадатковую дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда могуць таксама бацькі, якія працуюць на 0,5 стаўкі або дома, альбо калі яны з'яўляюцца пенсіянерамі.

Святлана Бусько, «Звязда», 26 ліпеня 2019 г.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.