БиблиотекаНовостиРазноеУ краіне праходзіць акцыя «Павіншуем маму разам!»

У краіне праходзіць акцыя «Павіншуем маму разам!»

Цяпер у краіне праходзіць Тыдзень маці. Да гэтай даты ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі па ўсёй рэспубліцы праходзіць акцыя «Павіншуем маму разам!».

Письма

Наведвальнікі змогуць набыць паштовыя карткі, напісаць цёплыя радкі сваім любімым мамам і павіншаваць іх з будучым святам. Паштоўкі дойдуць да сваіх адрасатаў бясплатна. 

Справочно

Сёння, 9 кастрычніка 2019 г., адзначаецца Сусветны дзень пошты. Гэтае прафесійнае свята ўпершыню было ўстаноўлена адмысловым паштовым кангрэсам, які прайшоў у Токіа роўна паўстагоддзя таму. Зроблена гэта было ў гонар гадавіны стварэння Сусветнага паштовага саюза, які адлічвае сваю гісторыю з 1874-га.

Валяр'ян Шкленнік, «Звязда», 9 кастрычніка 2019 г.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.