БиблиотекаНовостиРазноеВучні пачатковых класаў могуць бясплатна ездзіць у маршрутках Гомеля

Вучні пачатковых класаў могуць бясплатна ездзіць у маршрутках Гомеля

Прафілактычная акцыя «Флікер замест праязнога» праходзіць у Гомелі па 7 студзеня.

ФлікерПадчас зімовых канікул вучні 1-4-х класаў могуць бясплатна ездзіць у маршрутных таксі абласнога цэнтра пры ўмове, што прад'явяць кіроўцу флікер.

Акцыя арганізавана КТУП «Гомельаблпасажыртранс» пры падтрымцы УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Яна накіравана на папулярызацыю выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак, а таксама стане адной з мер прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Па інфармайцыі газеты «Звязда»
(фота газеты «Звязда»)
Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.