БиблиотекаНовостиРазноеЮрыдычная кансультацыя. Ці можна прымусіць мужа-фіна вярнуцца ў Беларусь разам з дачкой?

Юрыдычная кансультацыя. Ці можна прымусіць мужа-фіна вярнуцца ў Беларусь разам з дачкой?

«Мой муж – фін. На лета ён паехаў з нашай 10-гадовай дачкой адпачыць да сябе на радзіму. Пачалася школа, а яны так і не вярнуліся. Ён кажа, што Паліна прывыкла, збіраецца вучыцца ў Фінляндыі, вяртацца не хоча. Пагаварыць з ёй ён мне не дае. Ці можна прымусіць яго вярнуцца ў Беларусь разам з дачкой? Я ж не пагаджалася на тое, каб яна там засталася жыць».

Надзея М., Мінск

Вопрос

– Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей ад 25 кастрычніка 1980 года. Гэты дакумент скіраваны на забеспячэнне неадкладнага вяртання непаўналетняга ў краіну пастаяннага пражывання, калі ён быў вывезены адным з бацькоў у іншаземную дзяржаву з парушэннем правоў апекі або доступу другога з бацькоў, – тлумачыць Марына ЖАНДАРАВА, начальнік аддзела выканання міжнародных дагавораў упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Беларусі. – Той з бацькоў, хто перамяшчае малога за мяжу без згоды другой «паловы», парушае права дзіцяці на стасункі з абодвума бацькамі, якое замацавана ў Канвенцыі аб правах дзяцей. Калі дамовіцца паміж сабой мірна не атрымліваецца, перш за ўсё дзеля інтарэсаў дзіцяці, пачынаюць дзейнічаць механізмы Канвенцыі.

Вы маеце права звярнуцца з заявай аб вяртанні дзіцяці, калі дзяржава, куды перавезлі дзіця, з'яўляецца ўдзельнікам Канвенцыі. (Беларусь далучылася да Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей у 1997 годзе.)

Форма заявы аб вяртанні дзіцяці змешчана на сайце Міністэрства юстыцыі («Дзейнасць» – «Міжнароднае супрацоўніцтва» – «Міжнародная прававая дапамога» – «Канвенцыя аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей ад 25 кастрычніка 1980 года»).

Заявы і дакументы да яе павінны суправаджацца перакладам на афіцыйную мову дзяржавы, якая запытваецца. Пакет дакументаў трэба накіраваць у Мінюст для наступнай перадачы яго кампетэнтнаму органу іншаземнай дзяржавы, дзе знаходзіцца дзіця, альбо можна самастойна накіраваць іх адразу ў адпаведную ўстанову ў Фінляндыі.

Папярэджу, што адзін з бацькоў або асоба ці арганізацыя, якія маюць права апекі адносна дзіцяці, могуць звярнуцца з заявай аб вяртанні непаўналетняга пры адначасовым выкананні наступных умоў. Дзіцяці не споўнілася 16 гадоў. Перад вывазам за мяжу яно стала пражывала ў краіне – удзельніцы Канвенцыі і перамешчана ў іншую дзяржаву, якая таксама ўдзельнічае ў Канвенцыі. (Фінляндыя – удзельнік Канвенцыі, як і больш за 100 іншых краін свету.) На момант перамяшчэння правы апекі адносна дзіцяці ажыццяўляліся эфектыўна або маглі б здзяйсняцца, калі б малога не вывезлі.

Прымаючы рашэнне аб вяртанні, суды ўлічваюць такія моманты, як працягласць і перыядычнасць, умовы і прычыны знаходжання дзіцяці ў дзяржаве і пераезд сям'і ў гэтую краіну. Прымаюцца да ўвагі таксама нацыянальнасць малога, веданне мовы, сямейныя і сацыяльныя сувязі дзіцяці ў дзяржаве.

З дзесяці гадоў, дарэчы, суд ужо можа ўлічваць жаданне самога дзіцяці наконт таго, з кім з бацькоў яно хоча застацца. Разам з іншымі абставінамі меркаванне малога будзе ўлічвацца судом пры вынясенні рашэння.

«Звязда», 28 лістапада 2019 г.

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.