БиблиотекаНовостиРазноеЗа месяц у сталіцы 120 дзяцей атрымалі траўмы галавы падчас катання на цюбінгу

За месяц у сталіцы 120 дзяцей атрымалі траўмы галавы падчас катання на цюбінгу

З пачатку года ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі паступіла 1050 дзяцей з чэрапна-мазгавымі траўмамі. З іх 120 – з цюбінгавымі траўмамі. Для параўнання: тых, хто пацярпеў падчас катання на санках, лядзянцы ці на нагах, у шэсць разоў менш – каля 20 чалавек.

Цюбінг Усе траўмы адбыліся на спантанна сфарміраваных горках. Там, дзе катацца на цюбінгу забаронена катэгарычна: каля школ, у дварах, дзе прыпаркаваны аўтамабілі. Часта дзеці, 912 гадоў, ходзяць на горкі без суправаджэння дарослых, заўважае ўрач нейрахірургічнага аддзялення РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Аляксандр КОРАНЬ.

Чаму колькасць такіх здарэнняў у гэтым сезоне значна вырасла? Урачы называюць дзве прычыны: цюбінгі сталі больш папулярнымі, а матэрыялы, з якіх яны робяцца, больш якаснымі, за кошт чаго павялічваецца хуткасць руху па снезе.

Забараняць «ватрушкі» ніхто не збіраецца, але дзяцей і бацькоў заклікаюць выконваць меры бяспекі.

Галоўнае катацца на абсталяваных трасах. Бо спецыяльны схіл для цюбінга гэта, як правіла, жолаб, там мінімальная імавернасць вылецець з трасы. І вугал нахілу гары не павінен перавышаць 20 градусаў, інакш будзе занадта вялікі разгон, – кажа Намір АЛЬТАН, траўматолаг-артапед прыёмнага аддзялення траўматалогіі 6-й гарадской клінічнай бальніцы.Таксама трэба выкарыстоўваць цюбінгі, падыходзячыя па памеры. У вялікім дзіця не зможа трымацца за ручкі. Нельга спускацца паравозікам. А калі ўжо ідзяце на неабсталяваную горку, то трэба хаця б спачатку прайсціся ўздоўж, паглядзець, ці ёсць там якія няроўнасці, бо гэта адразу змяняе траекторыю руху цюбінга.

У Мінску камунальшчыкі праводзілі маніторынг усіх схілаў і горак у жыллёвай забудове. Аказалася, што амаль траціна з іх выкарыстоўваецца для катання, хоць абсалютна для гэтага не прызначаныя. Такія горкі пасыпалі пяском, каб папярэдзіць слізганне, на дошках інфармавання павесілі аб'явы, што з'язджаць на цюбінгу тут небяспечна.

Абсталяваць схілы ў жылым сектары сталіцы немагчыма: высокая шчыльнасць забудовы. Але спецыяльныя горкі для цюбінгу ў Мінску ёсць, напрыклад, побач з «Чыжоўка-Арэнай», у Шабанах. Бясплатныя абсталяваныя горкі для гэтай забавы з'явяцца і ў парку Уга Чавеса. Плануецца, што іх будзе дзве: для дзяцей малодшага і старэйшага ўзросту (апошняя – з больш крутымі схіламі).

На адным з прадпрыемстваў, дзе вырабляюць спортінвентар (у тым ліку і цюбінгі), задумваюцца, як зрабіць гэту прыладу для катання больш бяспечнай.

Мы падрыхтавалі невялікую доследную партыю бяскамерных цюбінгаў такія не выстраляць, калі раптам матэрыял парвецца. Каб паўплываць на хуткасць, можна зрабіць цюбінг набіўным, – расказвае дырэктар прадпрыемства «Зубрава» Мікалай ШЫРОКІ. Але наша прадукцыя кропля ў моры. Ёсць яшчэ шмат кітайскіх, іншых беларускіх вытворцаў.

Ён адзначае, што продажы цюбінгаў крыху знізіліся. Але звязвае гэта не з траўмамі, а з канкурэнцыяй на рынку: людзі набываюць больш танныя «ватрушкі» іншых прадпрыемстваў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ, «Звязда»

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.