БиблиотекаНовостиРазноеЗацверджаны склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІ Дня беларускага пісьменства

Зацверджаны склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІ Дня беларускага пісьменства

Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 24 кастрычніка 2019 г. № 718. Яна прадугледжвае стварэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІ Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 6 верасня 2020 года ў г. Бялынічы Магілёўскай вобласці.

Карандаш

Дакументам таксама зацверджаны склад Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Старшынёй прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Петрышэнка Ігар Віктаравіч, яго намеснікамі – Міністр інфармацыі Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч і Заяц Леанід Канстанцінавіч, старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

Акрамя таго, туды ўвайшлі Міністр культуры Бондар Юрый Паўлавіч і Міністр адукацыі Карпенка Ігар Васільевіч, старшыня Бялыніцкага райвыканкама Захарэнка Васілій Аляксеевіч, прадстаўнікі іншых ведамстваў і арганізацый Беларусі.

Фінансаванне XXVІІ Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў Магілёўскага аблвыканкама і Бялыніцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых зацікаўленых.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.