БиблиотекаНовостиВажные событияМінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 6–10 лютага

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 6–10 лютага

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 6–10 лютага ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14, паведаміла Міністэрства інфармацыі.

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш

Кніжны форум будзе прысвечаны Году малой радзімы і ІІ Еўрапейскім гульням, а таксама юбілеям класікаў беларускай літаратуры і памятным гістарычным датам Беларусі.

Упершыню выстаўка будзе праводзіцца не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кніжных магазінах, бібліятэках і музеях, будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты і тэматычныя семінары. Плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краўдфандынг, літаратурную крытыку і блогінг, работу ў сацыяльных сетках і іншыя пытанні кніжнай галіны.

У час выстаўкі арганізуюць сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі, прэзентацыі кніг, круглыя сталы, аўтограф-сесіі, майстар-класы, будзе працаваць дзіцячая пляцоўка. Экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя» прадэманструе ўнікальную абстаноўку старадаўняга друкарскага двара.

Акрамя таго, адбудзецца міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час» 6–7 лютага з удзелам аўтараў з краін блізкага і далёкага замежжа, а таксама семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў.

На цэнтральнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і конкурсу маладых літаратараў «Першацвет».

У гэтым годзе пачэсным госцем форуму стануць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Арганізатарамі XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Суарганізатары: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, «Белкніга»,  «Макбел».

Па інфармацыі газеты «Звязда»

Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.