БиблиотекаПутешествие в прошлоеСамы знакаміты помнік права Беларусі

Самы знакаміты помнік права Беларусі

Cтатут - самы знакаміты помнік права Беларусі, напісаны і амаль адразу ж на друкаваны ў Віленскай тыпаграфіі братоў Мамонічаў. Спецыяльным законам ён быў уведзены ў дзеянне 28 студеня 1588 г.

Работу камісіі па падрыхтоўцы Статута ўзначальвалі высокакваліфікаваныя правазнаўцы свайго часу - канцлер А.Б. Валовіч і падканцлер Л.І. Сапега, на сродкі апошняга і быў надрукаваны Статут. Заканадаўцы ганарыліся Статутам і яго мовай, адзначаючы ў прадмове да Статута: «не обчым яким языком (мелася на ўвазе лацінская мова - аўт.), але сваим власным права списаные маем». Тэкст Статута падзяляўся на 488 артыкулаў, змешчаных у 14 раздзелах. Ён уключаў нормы ўсіх галін тагачаснага права - канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і нават прыродаахоўчага. Увесь Статут пранізвала ідэя прававой дзяржавы, адной з падстаў якой быў замацаваны ім прынцып падзелу ўладаў - заканадаўчая ўлада належыла сойму, выканаўчая - вялікаму князю і радзе, судовая - судовым органам. Больш дакладна ў Статуце былі выкладзены прынцыпы абмежавання ўлады манарха, адзінства права на ўсёй тэрыторыі дзяржавы і адносна ўсіх свабодных людзей, прэзумпцыя невінаватасці, прыярытэт пісанага права і шмат іншае. Шматлікія нормы Статута сведчаць, што заканадаўца імкнуўся прытрымлівацца прынцыпу справядлівасці ва ўсіх праваадносінах і абараняць не толькі саслоўныя пра вы шляхты, але асабістыя правы і інтарэсы кожнага свабоднага чалавека «почоншы от вышшого стану аж до нижшого».

Закон замацоўваў такія важныя канстытуцыйныя прынцыпы, як суверэнітэт дзяржавы і на рода, роўнасць усіх свабодных людзей перад законам, права чалавека на ўласнасць, на ахову яго жыцця, гонару, маёмасці, на судовую абарону і інш. Заканадаўца, зыходзячы з самых прагрэсіўных ідэй свайго часу, замацаваў у Статуце палажэнне, якое мела месца ў папярэдніх законах, аб тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы і яе недатыкальнасці (раздз. 3, арт. 1), тым са мым абвясціўшы суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага насуперак Люблінскай уніі.
 
Складальнікі Статута вырашылі шэраг пра вавых праблем у духу самых прагрэсіўных прававых тэндэнцый. Нормы Статута абавязвалі службовых асоб, у тым ліку і самога вялікага князя, дзейнічаць у межах закона, абараняць інтарэсы дзяржавы і народа. Статут дэклараваў свабоду хрысціянскага веравызнання і абавязваў манарха «покой посполитый межы розорваны ми и розными людми в вере и набоженстве заховывать» (раздз. 3, арт. 3).

Нормы Статута сведчаць аб яго гуманістычнай накіраванасці. У ім гаворыцца, што «чоловеку почстивому ничого не маеть быти дорожшого над вольность». Закон дэкларуе права жанчын па сваёй волі выходзіць замуж, валодаць маёмасцю, забараняе цяжарную жанчыну пры суджаць да смяротнага пакарання, абараняе жыццё жанчыны двайным крымінальным штрафам (галоўшчынай) і нават умешваецца ў прывілею царквы на развод мужа і жонкі. Аб гуманізме закона сведчаць і артыкулы, якія прадугледжваюць вызваленне ад пакарання псіхічна хворых людзей і тых, хто знаходзіўся у стане неабходнай абароны, а таксама непаўналетніх злачынцаў, прычым узрост крымінальнай адказ-насці павялічваўся з 14 да 16 гадоў.

Шмат увагі Статут надаваў судовай дзейнасці, прычым замацаваў права ўсіх людзей судзіцца толькі пісанымі статутнымі нормамі, рэгламентаваў адказнасць за правапарушэнні толькі самога злачынцы і абавязкова па суду ў адпаведнасці з законам (раздз. 1, арт. 2). Асаблівыя патрабаванні закон прад`яўляў да суддзяў. У выніку судовай рэформы судовыя пасады ў новыя шля хецкія суды сталі выбарнымі і аддзеленымі ад адміністрацыі. Пры ўступленні на пасаду на першай судовай сесіі суддзі павінны былі прынесці прысягу, тэкст якой рэгламентаваўся законам (раздз. 4, арт. 1). Пры вызначэнні меры пакаран ня суддзі абавязваліся ўлічваць усе абставіны справы, судзіць справядліва, адпаведна статутным нормам, а ў выпадку няўпэўненасці - схіляцца да вызвалення падсуднага ад пакарання. Судовы працэс меў адкрыты, спаборны характар. Закон рэгламентаваў і статус адвакатаў (пракуратараў), прычым сіратам і бедным людзям адвакаты павінны былі прызначацца бясплатна.

Аб значнасці Статута 1588 года сведчыць тое, што ён заставаўся дзеючым законам на беларускіх землях амаль да паловы XIX ст.

/ По материалам юридического факультета БГУ /Т.Довнар/
Вы можете прислать нам свой вопрос. Для этого необходимо зарегистрироваться на сайте.