Мир, который вокруг нас

Каждый имеет право на благоприятную окружающую среду и на возмещение вреда, причиненного нарушением этого права.

Конституция Республики Беларусь, статья 46

Высякаюць лясы,
І няшчадна вытоптваюць боты
За дзялянкай дзялянку —
Верасы, і багун, і чарот.
На мяжы растапталі
Жывую яшчэ берасцянку,
Што будзіла над полем світанні
Штогод.
Паміраюць званочкі,
Зязюлі, чабор, журавіны,
І не ў вырай, а некуды так
Адляцяць журавы.
Мы сябе абкрадаем,
А множыць здабыткі павінны
І ўзвышаць абавязкі свае
І правы.
Вынішчаем лясы,
І пачуцці, і светлыя словы,
Што, як матчына песня,
За сэрца бяруць,
Падсякаем бяздумна
Карэнні свае і асновы
І не бачым, што хутка
Лісты адамруць.
Нашы песні і мова знікаюць паціху.
Пачакайце!
Звяртаюся з просьбаю я:
Занясіце хутчэй у Чырвоную кнігу
Верасы і чабор, наша слова і наша імя.

Коротко об авторе

Граховский Сергей Иванович (1913—2002 годы) — белорусский писатель. Автор поэтических сборников “Дзень нараджэння”, “Памяць”, “Кругі надзеі”, сборника повестей и стихов “Споведзь”. Лауреат Государственной премии Беларуси 1992 года.
               * * *
Той чарнобыльскай ноччу,
Як у жудасным сне,
Напамінам прарочым
Скаланула мяне —
Бліскавіцай урану
Можна свет спапяліць.
І пякельнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Больш не радуюць кветкі
І не клічуць грыбы.
Не магу я
Быць гэткім,
Як да гэтага быў.
Роздум змрочным тыранам
Будзе роспач цвяліць.
Незагойнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Што пакіну я ўнуку?
Што я сыну скажу?
На людзей і навуку
Я іначай гляджу.
І віной дараванай
Гора не адбяліць.
Невылечнаю ранай
Мне Чарнобыль баліць.

Як ва ўсім разабрацца
Нам без жудасных сноў,
Каб агонь радыяцый
Не ўзвіхурыўся зноў,
Каб не слалі праклёну
Нам ні лось, ні мядзведзь?..
Будзе, будзе да скону
Мне Чарнобыль балець...

Коротко об авторе

Буравкин Геннадий Николаевич (1936 года рождения) — белорусский поэт, государственный деятель. Автор книг “Майская просінь”, “З любоўю і нянавісцю зямною”, “Выток”, “Варта вернасці”, “Гняздо для птушкі радасці”.