НЦПІ праводзіць мерапрыемствы ў класах прававой накіраванасці

З пачатку новага навучальнага года Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі праводзіць работу з навучэнцамі класаў прававой накіраванасці, якія створаны Акадэміяй МУС па ўсёй рэспубліцы.

Правовые классы

Першыя такія заняткі адбыліся на базе сталічнай сярэдняй школы № 68, дзе 1 верасня і 11 лістапада праведзены тэматычныя ўрокі права.

Рабяты азнаёміліся з новай версіяй Дзіцячага прававога сайта і даведаліся, чым ён можа быць карысны ў вучобе і жыцці. У гульнявой форме абмеркавалі праваадносіны, у якія яны ўступаюць у школе і на вуліцы. Даведаліся аб правілах паводзінаў у інтэрнэце.

СШ № 68

Пасля пазнавальнай часткі «юныя прававеды» атрымалі ў падарунак прававыя памяткі, закладкі і флікеры ад Дзіцячага прававога сайта.

СШ № 68 г. Минска

Даведачна

У Беларусі створана больш за 250 прававых класаў і груп. У іх навучаецца амаль 5,5 тысячы школьнікаў і кадэтаў.

Опубликовано:
12 ноября 2020
Просмотров:
7411
Источник:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: