Сустрэча з дзецьмі ў музеі

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі прыняў удзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да Міжнароднага дня абароны дзяцей, якое прайшло 3 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Дзеці

У музей завітала рэдактар Дзіцячага прававога сайта. Яна расказала пра спецыфіку рэсурса, асаблівую ўвагу звярнула на правы і абавязкі дзяцей і бяспеку ў інтэрнэце.

Музей

Дзеці актыўна задавалі прававыя пытанні, уважліва слухалі пра незвычайныя законы розных краін, гулялі, шукалі герояў казак, з радасцю ўспаміналі творы беларускай літаратуры. І, канешне, вельмі былі задаволеныя падарункамі ад музея і mir.pravo.by.

Опубликовано:
4 июня 2019
Просмотров:
765
Поделиться в соцсетях: