Сусветны дзень дзіцяці разам з Дзіцячым прававым сайтам

Дзеці – наша будучыня. Менавіта праз іх выхаванне, фарміраванне культуры і цэнасных арыенціраў закладваецца, якімі будуць наша краіна і грамадства.

Гімназія №10 г. Гомеля

Існуе мноства свят, прысвечаных дзяцінству, і адно з іх – Сусветны дзень дзіцяці, якое адзначаецца штогод 20 лістапада.

Каб свята для вучняў 3–4 класаў ДУА «Гімназія № 10 г. Гомеля» асабліва запомнілася, спецыяліст РЦПІ Гомельскай вобласці Чарнейка Кацярына 18 лістапада 2021 г. запрасіла іх у падарожжа па старонках Дзіцячага прававога сайта.

Дзеці даведаліся аб законах нашай краіны, сваіх правах і абавязках, паблукалі па прававых лабірынтах. А для замацавання ведаў – паўдзельнічалі ў прававой віктарыне. Самыя актыўныя «падарожнікі» атрымалі апрача новай карыснай інфармацыі прызы ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.

Гімназія №10

Сусветны дзень дзіцяці аб'яўлены спецыяльна для таго, каб мы лішні раз задумаліся аб самых маленькіх і каштоўных стварэннях у нашым жыцці. Няхай іх дзяцінства штодзённа напаўняецца фарбамі і новымі ведамі, якія яны атрымліваюць, наведваючы яркія старонкі ДПС.