Адзначаем Дзень роднай мовы

З мэтай захавання мовы як культурнай спадчыны беларускага народа штогод 21 лютага ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Дзень роднай мовы

У межах свята праводзяцца тэматычныя выхаваўчыя гадзіны, канферэнцыі, семінары, літаратурныя гасцёўні, тыдні беларускай мовы, конкурсы, творчыя сустрэчы з дзеячамі мастацтва, навукоўцамі, пісьменнікамі. («Знаўцы беларускай мовы», «Мая Беларусь», «Любімыя вершы на роднай мове», «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!», «Спяваем песні Беларусі», «Край родны і сэрцу дарагі», «Музычная спадчына Беларусі», «Каб мова беларуская гучала», «Зямля з блакітнымі вачыма», «З беларускай казкай сябруем – мову родную шануем», «Гучы, маё роднае слова!», «Наша хата мовай багата», «Каб хвалі сапраўднай паэзіі лёгка ў душы плылі…» і інш.).

Арганізуюцца кніжныя выставы, прысвечаныя творчасці беларускіх пісьменнікаў, выпускаюцца насценныя газеты, праводзяцца прэзентацыі новых мастацкіх твораў, («Мову родную вучу», «Мова – аснова духоўнага жыцця народа», «Свядомасць наша будуецца сродкамі мовы», «Мова народа – яго святыня», «Любіце, ведайце і шануйце родную мову!», «Які ж гэта цуд–беларуская мова!» і інш.), працуюць віртуальныя музеі, этнаграфічныя пакоі, міні-музеі, куткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе вучнямі праводзяцца экскурсіі на беларускай мове.

На сайтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі размяшчаецца інфармацыя па пытаннях развіцця беларускай мовы і літаратуры, цікавыя звесткі пра жыццё і творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, іншых вядомых людзей Беларусі.

Па паведамленні Міністэрства адукацыі
(фота Міністэрства адукацыі)

Опубликовано:
21 февраля 2020
Просмотров:
698
Категория:
Поделиться в соцсетях: