Анлайн-платформа «ПрофіТэст» – выбар прафесіі на навуковай аснове

Анлайн-платформа прафарыентацыйнай падтрымкі «ПрофіТэст», створаная ў Рэспубліканскім інстытуце прафесійнай адукацыі, набірае папулярнасць сярод навучэнцаў. Са студзеня 2022 года дыягностыку на аснове комплексу анлайн-методык «ПрофіТэст» прайшлі ўжо 62 тысячы чалавек.

Интернет

Мэта анлайн-платформы – дапамагчы навучэнцам у выбары прафесіі на аснове вывучэння іх індывідуальных здольнасцяў, схільнасцяў і інтарэсаў. Напрыклад, камусьці больш падыходзіць работа з людзьмі і зусім не падыходзіць работа бухгалтара або ІT-cфера. Ведаючы свой тып мыслення, можна спрагназаваць паспяховасць у пэўных відах дзейнасці

Магчымасці «ПрофіТэста» дапамагаюць правесці комплексную дыягностыку прафесійнай накіраванасці і выбраць не толькі прафесію, але і канкрэтную ўстанову адукацыі, дзе абітурыент можа яе атрымаць. Гэта можа быць узровень прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі. Тэсты арыентаваны на старшакласнікаў і маладых людзей, якія стаяць перад выбарам будучай прафесіі. Але імі могуць скарыстацца і дарослыя, што задумваюцца аб змене прафесіі і роду дзейнасці.

«ПрофіТэст» – аўтаматызаваная сістэма прафарыентацыйнай дыягностыкі, якая ўключае комплекс анлайн-методык: сярод іх –  «Прафесійныя схільнасці», «Тып мыслення», «Карта інтарэсаў» і «Прафесія для цябе».

Асноўны на дадзенай платформе – спецыялізаваны тэст «Прафесія для цябе». Ён распрацаваны на аснове тэорыі Джона Холанда і дазваляе суаднесці схільнасці і здольнасці з рознымі прафесіямі для выбару той, што найбольш падыходзіць. Актуальныя прафесіі выбіраюцца з дапамогай алгарытму, які вылічвае падабенства паміж тыпамі асобы чалавека і характарыстыкамі прадстаўнікоў розных прафесій. У выніку кожны карыстальнік атрымлівае пералік прафесій, дзе ў яго больш за ўсё шанцаў на поспех.Тым, хто праходзіць тэст, прапануецца яго поўная версія, а не скарочаны варыянт (выкананне займае 20-30 хвілін). Методыка Джона Холанда выкарыстоўваецца і ў еўрапейскай практыцы кар'ернага кансультавання.

На выніковай калегіі свайго ведамства міністр адукацыі Андрэй Іванец даручыў Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыі і Галоўнаму ўпраўленню прафесійнай адукацыі сумесна з галоўнымі ўпраўленнямі па адукацыі аблвыканкамаў і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама забяспечыць дыягностыку на платформе «ПрофіТэст» усіх навучэнцаў восьмых і дзясятых класаў з наступным аналізам яе вынікаў.

Опубликовано:
7 марта 2023
Просмотров:
4926
Категория:
Поделиться в соцсетях: