БДУІР сёлета спросціць абітурыентам падачу дакументаў

У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй БДУІР сёлета спросціць абітурыентам падачу дакументаў і звядзе чэргі ў прыёмнай камісіі да мінімуму. У асабістым кабінеце можна будзе ўвесці ўсю неабходную інфармацыю для фарміравання электроннай асабістай справы абітурыента (ацэнкі яго дакумента аб сярэдняй адукацыі, вынікі ЦТ, ільготы і г. д.) і запісацца на канкрэтны час падачы дакументаў.

ЦТ

Старшыня прыёмнай камісіі Барыс Нікульшын паведаміў, што сёлета БДУІР аднаўляе падрыхтоўку па трох запатрабаваных спецыяльнасцях – «квантавыя інфармацыйныя сістэмы», «інфакамунікацыйныя тэхналогіі» і «радыёэлектронныя сістэмы», што абумоўлена запатрабаванасцю на рынку працы спецыялістаў, якія валодаюць ведамі ў галінах электроннай тэхнікі, сеткавай бяспекі і лічбавай апрацоўкі. Набор пройдзе на бюджэтную і платную формы навучання. На спецыяльнасці «радыёэлектронныя сістэмы» студэнтаў будуць рыхтаваць у галіне інтэлектуальных радыёэлектронных сістэм, а таксама яны будуць вывучаць сістэмы радыёлакацыі і радыёнавігацыі.

Студэнты спецыяльнасці «квантавыя інфармацыйныя сістэмы» будуць вывучаць у тым ліку нана-тэхналогіі, якія цяпер запатрабаваныя ва ўсім свеце. На спецыяльнасці «інфакамунікацыйныя тэхналогіі» маладыя людзі навучацца вырашаць задачы стварэння, перадачы, апрацоўкі, захоўвання і абароны інфармацыі.

«Квантавыя інфармацыйныя сістэмы», «інфакамунікацыйныя тэхналогіі» і «радыёэлектронныя сістэмы» папоўняць спіс спецыяльнасцяў, з якога абітурыенты выбіраюць і расстаўляюць свае прыярытэты пры падачы дакументаў у БДУІР. Калі яны не праходзяць па сваіх балах на першую ўпадабаную спецыяльнасць, згаданую ў прыярытэтах, то будуць удзельнічаць у конкурсе на другую, трэцюю і гэтак далей. Сёлета ў спісе будзе 34 спецыяльнасці.

– Гэта вельмі важны момант, на які абітурыенты часта не звяртаюць увагі. Чым больш яны згадваюць спецыяльнасцяў у сваёй заяве, тым больш шанцаў у іх паступіць у БДУІР. Прычым абітурыент пры падачы дакументаў можа падаць адразу дзве заявы: на бюджэтную і платную формы навучання. Пры гэтым пералік спецыяльнасцяў, іх колькасць і прыярытэты могуць быць розныя для дзвюх заяў. У выпадку непаступлення на бюджэт заява будзе ўлічана ў конкурсе на платную форму навучання, што не запатрабуе дадатковага візіту ў прыёмную камісію, – растлумачыла начальнік аддзела суправаджэння прыёмнай камісіі БДУІР Паліна Сакалоўская.

Опубликовано:
14 июля 2021
Просмотров:
5217
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: