Беларускія старшакласнікі прэзентуюць свае ідэі на маштабнай канферэнцыі ў Мінску

Асаблівасцю канферэнцыі стане той факт, што ўпершыню ў гісторыі TED-руху ў нашай краіне ўсе спікеры будуць выступаць выключна на беларускай мове. Рэгістрацыя ўжо завершана, але паглядзець прамую трансляцыю можна будзе па спасылцы.

Канферэнцыя

Спікерамі TEDxYouth@Minsk стануць 10 беларускіх старшакласнікаў. Па ўмовах, навучэнцам 10-х і 11-х класаў было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры і інклюзіі, зняць пра гэта відэаролік і размясціць яго ў сацыяльных сетках. Журы было прадстаўлена амаль 100 праектаў ад старшакласнікаў з усёй Беларусі.

Фіналістамі і ўдзельнікамі канферэнцыі сталі Iлля Баркоўскі, Анастасія Шор, Максім Хамета, Крысціна Байко, Сяргей Берлін, Цімафей Стамброўскі, Паліна Мураева, Мікіта Абрамчук, Юлія Стэфняк, Артур Царыковіч – навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў Мінска, Гомеля, Жодзіна, Брэста, Слуцка і Вілейкі.

Для большасці з іх удзел у канферэнцыі – першы вопыт публічных выступленняў перад такой вялікай аўдыторыяй. Упершыню даступнымі шырокай аўдыторыі стануць і іх ідэі:  ад відовішчных да сур'ёзных – праекта па распрацоўцы турыстычнага брэнда роднага горада і інтэрнэт-платформы ўліку дасягненняў школьнікаў.

Канферэнцыя пройдзе 18 мая на сцэне Prime Hall.

По інфармацыі афіцыйнага сайта Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Опубликовано:
16 мая 2019
Просмотров:
713
Категория:
Поделиться в соцсетях: