Белтелерадиокомпания принимает заявки на участие в национальном отборе на детское «Евровидение»

Сёлета мы засталіся без дарослага «Еўрабачання». Невядома пакуль, у якім фармаце прой­дзе аналагічны дзіцячы конкурс і ці прыме ўдзел у ім Беларусь. Творчае спаборніцтва павінна адбыцца ў Польшчы, а для нас пакуль яшчэ дзейнічаюць абмежаванні на ўезд у краіны ЕС. Канчатковае рашэнне аб удзеле нашай краіны ў дзіцячым «Еўрабачанні» адкладаецца на максімальна магчымы тэрмін і будзе прынята не пазней за 7 верасня. А Белтэлерадыёкампанія тым часам ужо пачала прымаць заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы – як кажуць, рыхтуй сані летам, а калёсы зімой.

Музыка

Як паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, заяўкі прымаюцца ў электронным выглядзе да 15 жніўня. Яны павінны змяшчаць шэраг абавязковых суправаджальных дакументаў, а таксама відэазапіс жывога выканання конкурснай кампазіцыі, зняты на аматарскую відэакамеру ці камеру мабільнага тэлефона, – гэта сёлетняе новаўвядзенне.

Не пазней за 24 жніўня фокус-група падвядзе вынікі адборачнага тура і выбярэ да 15 канкурсантаў для ўдзелу ў фінале нацадбору. Ён можа быць праведзены як у форме праслухоўвання без тэлевізійнай і інтэрнэт-трансляцыі (не пазней за 15 верасня), так і ў звыклым фармаце гала-канцэрта (не пазней за 16 кастрычніка). У выпадку правядзення фіналу ў форме праслухоўвання прафесійнае журы простай большасцю галасоў вызначыць пераможцу, які стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на міжнародным конкурсе – вядома, калі наша краіна прыме ў ім удзел. Калі ж будзе прынята рашэнне аб арганізацыі фіналу ў форме гала-канцэрта, то да 1 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія апублікуе правілы выбару яго пераможца.

Опубликовано:
29 июля 2020
Просмотров:
10170
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: