Даведнік «IT-абітурыент–2019» падрыхтавалі ў ПВТ

Які выбраць універсітэт і факультэт? Ці магчыма атрымаць IT-cпецыяльнасць у рэгіянальных ВНУ? Што чакае выпускніка пасля размеркавання? Якіх ІТ-спецыялістаў на рынку працы не хапае сёння, і якія будуць запатрабаваныя праз чатыры гады? Як, будучы студэнтам, можна пачаць супрацоўнічаць з ІТ-кампаніямі і затым патрапіць да іх на працу? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні абітурыенты, якія выбіраюць сёння будучую прафесію, змогуць знайсці ў электронным даведніку, які размешчаны ў свабодным доступе на сайце Парка высокіх тэхналогій http//www.park.by.

Даведнік «IT-абітурыент-2019»

Асаблівае месца ў даведніку для абітурыентаў займае падрабязная інфармацыя пра факультэты, выпускнікі якіх часцей за іншых па заканчэнні ВНУ трапляюць на працу ў Парк высокіх тэхналогій. Прадстаўлена інфармацыя па факультэтах рэгіянальных ВНУ ў Гродне, Гомелі, Брэсце, Віцебску і Полацку, якія займаюцца падрыхтоўкай ІТ-спецыялістаў.

Выданне таксама змяшчае планы прыёму на 2019 год, інфармацыю аб прахадных балах па кожнай спецыяльнасці і бягучы кошт навучання, узровень заробкаў маладых і вопытных спецыялістаў, якія працуюць у кампаніях-рэзідэнтах ПВТ.

Па інфармацыі, што ўтрымліваецца ў даведніку, штогод больш як 1500 выпускнікоў ВНУ працаўладкоўваюцца ў кампаніі-рэзідэнты ПВТ. Колькасць моладзі ва ўзросце да 31 года складае 59,2 % ад усіх працуючых у ПВТ. Пры гэтым кожны пяты супрацоўнік – малады чалавек ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў.

Больш як 2500 студэнтаў ВНУ ў дадзены момант вучацца і адначасова працуюць у ПВТ. Штогод стажыроўку ў кампаніях-рэзідэнтах Парку праходзяць больш за тысячу студэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА, «Звязда»

Опубликовано:
27 мая 2019
Просмотров:
753
Категория:
Поделиться в соцсетях: