Дыстанцыйны курс «Медыяадукацыя ў школе» стартуе 4 лістапада

Ён складзены беларускімі педагогамі з мэтай дапамагчы настаўнікам выкарыстаць «бонусы» медыйнай прасторы для актуалізацыі змеcту навучальных прадметаў, павышэння матывацыі і фарміравання медыйнай пісьменнасці ў вучняў.

Медиа

Удзельнікі з дапамогай ментара будуць знаёміцца з тэорыяй і практыкай медыяадукацыі і ўводзіць на сваіх уроках і выхаваўчых занятках элементы фарміравання медыйнай пісьменнасці ў вучняў. Курс складаецца з шасці модуляў? Працягласць кожнага – ад аднаго да трох тыдняў. У кожным модулі ўдзельнікі будуць атрымліваць дыдактычны матэрыял і заданне, якое павінны будуць выканаць у класе разам са сваімі вучнямі або студэнтамі. Пры жаданні можна карыстацца дадатковай літаратурай, а таксама матэрыяламі, якія будуць дасланы ўсім удзельнкам курса. Пасля кожнага модуля пішацца справаздача ў выглядзе анкеты.

Курс «Медыяадукацыя ў школе» праводзіцца пры арганізацыйнай падтрымцы Таварыства беларускай школы і адукацыйнага парталу nastaunik.info. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія маюць тэарэтычную падрыхтоўку, уласны вопыт правядзення заняткаў з медыяадукацыйным зместам, датычныя да распрацоўкі інтэрнэт-курсу.

Для ўдзелу ў конкурсным адборы трэба запоўніць анкету-заяўку.

Калектыўныя заяўкі не прымаюцца. Перавага будзе аддадзена найбольш матываваным удзельнікам і прадстаўнікам школ, дзе працуюць інавацыйныя пляцоўкі.

Апошні тэрмін прыёму заявак – 28 кастрычніка 17:00. На курс плануецца набраць 45 чалавек. Пра вынікі адбору будзе паведамлена да 4 лістапада.

Настаўнікі, якія скончаць курс, атрымаюць пасведчанне. Тэрмін навучання складае 3,5 месяцы. Удзел у ім – бясплатны.

Надзея Нікалаева, «Звязда», 19 кастрычніка 2019 года

Опубликовано:
21 октября 2019
Просмотров:
612
Категория:
Поделиться в соцсетях: