Дзеда Мароза не забаранялі!

Ніякіх забарон на запрашэнне ва ўстановы адукацыі артыстаў, якія могуць дапамагчы правесці навагоднія мерапрыемствы і стварыць святочны настрой, Міністэрства адукацыі не ініцыявала. У гэтым запэўніў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

— Мы нават не ведаем, каму належыць ідэя шукаць Дзедаў Марозаў ва ўласных калектывах, — канстатаваў кіраўнік ведамства. — Добра, вядома, калі ў асяродку педагогаў ёсць артыстычныя таленты або калі сярод бацькоў школьнікаў і выхаванцаў дзіцячых садкоў знойдуцца ахвотныя стаць казачным персанажам. А калі такіх адважных няма? Верагодна, гэтая ініцыятыва ішла не «зверху», а «знізу». Магчыма, нават з мэтай абароны сем’яў, якія не могуць выдаткаваць на свята вялікія грошы…

У любым выпадку прымаць рашэнне — наймаць ці не наймаць для правядзення навагодніх мерапрыемстваў артыстаў або аніматараў — павінны самі бацькі, зыходзячы са сваіх фінансавых магчымасцей. Папячыцельскі савет або бацькоўскі камітэт могуць разам з адміністрацыяй установы адукацыі вырашыць, як зрабіць больш правільна, каб улічыць інтарэсы ўсіх.

Надзея НІКАЛАЕВА, «Звязда»
Опубликовано:
7 декабря 2015
Просмотров:
1242
Категория:
Поделиться в соцсетях: