Гродна прыме эстафету маладзёжнай сталіцы Беларусі ад Пінска

Тут збярэцца моладзь з усёй краіны: студэнты ВНУ, маладыя дэпутаты, прадстаўнікі маладзёжных парламентаў, работнікі розных сфер. Падчас форуму дэлегаты абмяркуюць планы на будучае і новыя падыходы ў дзейнасці. Гэта і валанцёрскі рух, і часовая занятасць, і арганізацыя ідэалагічнай і выхаваўчай работы. Пройдзе шэраг дыялогавых пляцовак з кіраўнікамі дзяржаўных органаў, экспертамі і спецыялістамі розных сфер.

Урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Гродзенскай абласной філармоніі. Шэраг мерапрыемстваў будзе праведзены ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Гэта семінары, сустрэчы, спартыўныя і забаўляльныя праграмы. Завершыцца мерапрыемства работай інтэрнэт-пляцовак. Дарэчы, сёлета плануецца распрацаваць адзіную інтэрнэт-пляцоўку – фонд маладзёжных ініцыятыў.

А 26 лютага будзе дадзены старт грамадзянска-патрыятычнаму марафону «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь».

Опубликовано:
25 февраля 2021
Просмотров:
372
Категория:
Поделиться в соцсетях: