Масленіца на двор уязджае

Сёлета масленічны тыдзень у краіне пачынаецца 4 сакавіка, але ўжо на гэтых выхадных самыя нецярплівыя сталі частавацца блінамі, аладкамі ды іншай хатняй выпечкай. Ласункі, згатаваныя бацькамі ды вучнямі сталічнай школы № 144, на марозе пад сонейкам пад святочныя песні ішлі на ура. А гарбата з сапраўднага самавара ды рухавыя гульні дадавалі настрою і цеплыні.

Масленіца _ СШ 144

Хтосьці проста частаваў усіх жадаючых блінамі і аладкамі, хтосьці гандляваў прысмакамі за сімвалічную цану, каб зарабіць сабе на кішэнныя грошы. Але ўсе з аднолькавым захапленнем прагульваліся паміж сталамі з ласункамі ды танчылі.

Масленіца

Штогод школьнае кіраўніцтва стараецца адзначаць падобным чынам народныя святы. Каб дзеці традыцыі не забывалі, і самі вучыліся сабе вяселле ды настрой арганізоўваць.

Масленіца

Па інфармацыі газеты «Звязда»
(фота газеты «Звязда»)

Опубликовано:
4 марта 2019
Просмотров:
667
Категория:
Поделиться в соцсетях: