Мінск развітаўся з ІІ Еўрапейскімі гульнямі

Цырымонія закрыцця II Еўрапейскіх гульняў прайшла на мінскім стадыёне «Дынама».

II Европейских игры

Мультыспартыўны форум, які праходзіў на працягу дзесяці дзён на 12 арэнах з удзелам атлетаў з 50 краін Еўропы, падышоў да завяршэння. Трыбуны галоўнай арэны краіны запоўнілі гледачы, многія з якіх таксама прымалі ўдзел у арганізацыі і правядзенні форуму.

У цэнтры стадыёна ўстаноўлена кампазіцыя Нацыянальнай бібліятэкі, на якую спраекцыянаваны самыя яркія моманты спаборніцтваў. Цырымонія пачалася з выканання гімна Беларусі.

II Европейские игры 2019 г.

На арэне прайшлі атлеты са сцягамі і адбылося ўшанаванне валанцёраў II Еўрапейскіх гульняў. Беларускі гурт Aura выканаў кампазіцыю «Bright Year, Bright You!».

Удзельнікі гульняў зрабілі круг пашаны перад трыбунамі і занялі месца ў цэнтры арэны разам з валанцёрамі. Пляцоўка ў цэнтры стадыёна, як паведамлялася, на час цырымоніі стала танцпляцоўкай. Сцяг Беларусі на «Дынама» пранесла двухразовая чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў у Мінску Марына Літвінчук.

Лесік

У гонар 8 тыс. валанцёраў, якія дапамагалі ў правядзенні гульняў, на стадыёне «Дынама» таксама быў дадзены салют.

Падчас спаборніцтваў на II Еўрапейскіх гульнях з 21 па 30 чэрвеня разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Медальны залік выйгралі спартсмены з Расіі, якія заваявалі 109 медалёў, 44 з якіх залатыя. Беларускія атлеты заваявалі 69 медалёў, з іх 24 залатыя.

II Европейских игры

Таццяна ТКАЧОВА, «Звязда»
ота аўтара)

Опубликовано:
1 июля 2019
Просмотров:
660
Категория:
Поделиться в соцсетях: