Навагоднія канікулы школьнікаў будуць доўжыцца аж 19 дзён

У наступным навучальным годзе зімовыя канікулы ў беларускіх школьнікаў будуць доўжыцца аж 17 дзён: з 26 снежня да 11 студзеня.

Работа для школьников

Але насамрэч на адпачынак дзеці адправяцца на дзень раней – на каталіцкія Каляды, якія лічацца дзяржаўным святам і выхадным днём, а на вучобу выйдуць толькі 13 студзеня, бо 12 студзеня прыпадае на нядзелю. А вось веснавыя канікулы пасля самай працяглай і складанай трэцяй школьнай чвэрці будуць самыя кароткія...

У інфармацыйным лісце Міністэрства адукацыі паведамляецца, што першая вучэбная чвэрць у 2019/2020 навучальным годзе будзе доўжыцца з 2 верасня да 31 кастрычніка; другая – з 11 лістапада да 24 снежня; трэцяя – з 13 студзеня да 28 сакавіка і чацвёртая – з 6 красавіка да 30 мая.

Працягласць восеньскіх канікул складзе 9 дзён (з 1 да 9 лістапада ўключна); зімовых – 17 дзён (з 26 снежня да 11 студзеня) і веснавых – 6 дзён (з 30 сакавіка да 4 красавіка ўключна).

Для навучэнцаў першых і другіх класаў у трэцяй чвэрці прадугледжаны дадатковыя зімовыя канікулы працягласцю сем дзён (з 17 да 23 лютага) .

Надзея Нікалаева, «Звязда», 10 ліпеня 2019 г.

Опубликовано:
11 июля 2019
Просмотров:
569
Категория:
Поделиться в соцсетях: