Пад эгідай Мінпрыроды пачалі працаваць профільныя класы

Чым бліжэй заканчэнне школы, тым больш пытанняў: кім быць і куды паступаць? Адны з дзяцінства мараць аб канкрэтнай прафесіі, другія да апошняга не могуць зрабіць выбар. Менавіта з гэтай нагоды ва ўстановах адукацыі дзейнічаюць профільныя класы, накіраваныя на паглыбленае вывучэнне пэўных дысцыплін: хіміі, біялогіі, матэматыкі і іншых. Сёлета да іх далучыўся пілотны сумесны праект Мінпрыроды і Мінадукацыі  профільныя класы інжынернага кірунку.

Природа

Ці лёгка ў іх атрымліваць веды і як праходзяць заняткі, мы даведаліся ў навучэнцаў Х класа сярэдняй школы № 161 г. Мінска.

Галоўная мэта профільных класаў – сфарміраваць цікавасць моладзі да прафесій, звязаных з экалогіяй і рацыянальным (устойлівым) прыродакарыстаннем. У арганізацыі адукацыйнага працэсу ўдзельнічаюць ВНУ, якія падпісалі летам 2024 года дарожныя карты па развіцці супрацоўніцтва з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага (устойлівага) выкарыстання прыродных рэсурсаў на 2024–2026 гады, а таксама спецыялісты ведамстваў, падпарадкаваных Мінпрыроды.

– Урокі праходзяць у традыцыйнай форме, але дзякуючы таму, што ў нас ёсць падзел на профілі па прадметах «Хімія – біялогія» і «Фізіка – матэматыка», большую частку часу мы ўдзяляем заняткам выбранай накіраванасці. Наведваем розныя экскурсіі, якія становяцца своеасаблівымі практычнымі заняткамі. Напрыклад, у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце вывучалі ўтрыманне нітратаў у розных прадуктах, вызначалі колькасць фосфару ў вадзе і глебе, вымяралі іх кіслотнасць. Нават параўноўвалі ўзровень утрымання розных хімічных элементаў у прадуктах з крамы і сваёй гаспадаркі. А яшчэ нам прадэманстравалі рознае абсталяванне, якім карыстаюцца студэнты; расказалі, якія экзамены трэба здаць, каб паступіць на тую ці іншую спецыяльнасць, – падзялілася Сафія Горкая.

– Былі мы і ў Геалагічным музеі пры Навукова-вытворчым цэнтры па геалогіі. Там нас пазнаёмілі з экспазіцыяй розных соляў і мінералаў, растлумачылі, дзе, як і для чаго здабываюць тыя ці іншыя камяні. 

Таксама нас вазілі на метэастанцыю Мінск, дзе мы даведаліся пра ўладкаванне метэапляцоўкі, абсталяванне для вымярэння розных параметраў надвор’я. Аказваецца, тэхніка будзе працаваць, нават калі знікне электрычнасць! А яшчэ мы запусцілі метэазонд! – расказаў Арцём Латышоў.

Хлопца больш прыцягвае хімія. Ён ужо дакладна вырашыў, што хоча паступаць на спецыяльнасць «Фундаментальная хімія» ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. А вось Сафія плануе звязаць сваю будучыню з біялогіяй.

– Хачу, каб мая праца была не толькі карыснай, але і займальнай. Дзякуючы біялогіі я адкрываю для сябе незвычайныя таямніцы прыроды, – растлумачыла дзяўчына. – Вядома, наперадзе яшчэ 11 клас, шмат можа памяняцца, але якраз профільнае навучанне і экскурсіі дапамагаюць атрымаць падрабязнае ўяўленне аб розных прафесіях і зрабіць канчатковы выбар.

–Асаблівую ўвагу ўдзяляем фарміраванню ў вучняў экалагічнай культуры. У нашай школы ёсць дакладная праграма развіцця. Адзін з прыярытэтных кірункаў – эколага-краязнаўчае выхаванне і прыродаахоўная дзейнасць. Вядома, такога прадмета, як экалогія, у нас няма, але пытанні экалагічнай адукацыі разглядаюцца яшчэ з пачатковай школы. Вучні знаёмяцца з прыродай у рамках дысцыплін «Чалавек і свет», «Біялогія», «Хімія», «Геаграфія».

Шмат часу адводзіцца і на пазакласную работу. Дзеці ўцягнуты ў пошукава-даследчую дзейнасць, удзельнічаюць у экалагічных праек-
тах, спаборнічаюць у розных конкурсах як гарадскога, так і рэспубліканскага ўзроўню, наведваюць пазнавальныя семінары. Нядаўна ездзілі ў Музей прыроды ў Тураве, дзе даведаліся пра асаблівасці лесу, яго ролю ў прыродзе і жыцці чалавека. Пабывалі і ў Белавежскай пушчы, дзе на свае вочы ўбачылі, як ахоўваецца жывёльны і раслінны свет, – адзначыла настаўніца геаграфіі Анастасія Федаровіч. – Інжынерныя класы дапамагаюць навучэнцам больш часу ўдзяляць сферы, якая іх цікавіць, дазваляюць удзельнічаць у экалагічных праектах, матывуюць звязаць сваю будучыню з аховай навакольнага асяроддзя.

Опубликовано:
17 декабря 2024
Просмотров:
76
Источник:
Марыя Самаль, «Звязда», 17 кастрычніка 2023 г.
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях:
Личная безопасность