Падлеткі з дапамогай мабільных тэлефонаў выкрадалі грашовыя сродкі

Праваахоўнікі сталіцы затрымалі падлеткаў, якія з дапамогай мабільных тэлефонаў выкрадалі грашовыя сродкі. Як прызналіся маладыя людзі, яны думалі, што ўсачыць за перамяшчэннем грошай немагчыма, таму і прыдумалі незаконны план.

Телефон

Жыхар сталіцы 17 гадоў і яго 16-гадовая сяброўка вырашылі трохі падзарабіць. Для гэтага яны прыдумалі выкрадаць сім-карты аднаго з сотавых аператараў і ствараць на іх мікракрэдыты ў памеры 100 рублёў.

Маладыя людзі падыходзілі да прахожых і прасілі даць ім тэлефон, каб нібыта пазваніць камусьці з блізкіх. Ствараючы ілюзію размовы, малады чалавек непрыкметна даставаў сім-карту, а сотавы вяртаў грамадзяніну. Пасля гэтага ў справу ўступала яго 16-гадовая сяброўка. Яна стварала мікра-крэдыты на сім-карце, а атрыманыя грошы перавадзіла іншаму таварышу. Па такой схеме кампанія працавала каля месяца. Ад дзеянняў зламыснікаў пацярпела не менш за чатыры чалавекі. Прычынены ўрон склаў 400 рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць грамадзян быць пільнымі і выконваць меры па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці. Нярэдка фактарам, які спрыяе здзяйсненню большасці злачынстваў, з'яўляецца залішняя даверлівасць.

Канстанцін Люткевіч, «Звязда», 23 верасня 2019 г.

Опубликовано:
23 сентября 2019
Просмотров:
430
Категория:
Поделиться в соцсетях: