Подрастает поколение зуммеров: как минские школьники собирают и программируют роботов

Прагрэс няўмольна нясецца да новых гарызонтаў. З кожным годам наша жыццё становiцца ўсё больш аўтаматызаваным: смартфоны, разумныя гадзiннiкi i нават дамы – нас акружаюць камп’ютарныя алгарытмы i праграмныя коды. У нашай тэхналагiчна развiтой краiне спасцiгаюць асновы праграмавання лiтаральна з дзяцiнства. Так, у ITeen Academy першакласнiкi ўжо вучацца канструяваць робатаў. Карэспандэнт «Р» наведаў дзiцячыя IT-курсы, дзе засвойваў асновы бiямеханiкi разам з юнымi слухачамi.

ITeen Academy

Гульнi для розуму

У Мiнску гэтыя курсы штогод праходзiць больш за 1000 дзяцей. Новы навучальны год пачаўся 12 верасня, каб дзецi паспелi «ачуняць» пасля летнiх канiкул. Заняткi праходзяць адзiн раз на тыдзень i доўжацца для старшакласнiкаў чатыры акадэмiчныя гадзiны, а для вучняў 1–4 класаў – тры. Малодшым школьнiкам складана ўседзець такi прамежак часу спакойна, таму выкладчыкi, вядома, адводзяць час для перапынкаў.

Прасторная, светлая аўдыторыя з дзясяткамi камп’ютараў. У другакласнiкаў сёння першыя заняткi. Знаёмяцца са светам робататэхнiкi праз гульню. Вывучаюць праграмаванне на базе канструктара «LEGO WeDo 1.2». З кубiкаў дзецi збiраюць нескладаныя канструкцыi, дадаюць матор, вывучаюць яго працу, спасцiгаюць фiзiку i механiку.

Крыху старэйшыя рабяты вучацца праграмаванню ў адукацыйнай версii папулярнай у свеце гульнi «Майнкрафт». А яшчэ ў Scratch, вiзуальным асяроддзi праграмавання. У пятым класе юныя айцiшнiкi працуюць з самым тэхналагiчным LEGO – «EV3». Гэты канструктар – ужо не проста пластыкавыя блокi, а цэлы адукацыйны набор, з датчыкамi, рухавiкамi, правадамi i шасцярэнькамi. Да яго дадаецца i сваё асяроддзе распрацоўкi, у якiм лёгка задаваць разнастайныя каманды. Для фантазii адкрываецца шырокае поле. Запраграмаваць робата, напрыклад, ездзiць па лабiрынце, арыентуючыся па iнфрачырвоных датчыках, цi наогул навучыць машыну свабодна перасякаць прастору стала. А яшчэ можна сабраць байца для робасумо, з зададзенай праграмай – выштурхоўваць з круга механiчнага апанента.

У свеце механiкi

На курсах дзiця рыхтуецца да высокатэхналагiчнай будучынi, а робаты – мабыць, лепшы сродак для гэтага. Робататэхнiка – толькi этап навучання, якi пераходзiць у тэхнамейкерства, з мiкракантролерамi, якiя праграмуюцца. У робататэхнiкi ёсць i яшчэ адзiн працяг – кiрунак беспiлотных лятальных апаратаў. У старэйшых класах падлеткi самi збiраюць i праектуюць дроны, кiруюць iмi. Друкуюць на 3D-прынтары раму, навешваюць маторы, акумулятары i праграмуюць квадракоптар на палёт.

18 верасня якраз завяршыўся III Рэспублiканскi конкурс па асновах прафесiйнай падрыхтоўкi сярод навучэнцаў JuniorSkills Belarus 2020. У кампетэнцыi «Тэхналогii БПЛА» ў малодшай узроставай катэгорыi каманда акадэміі заняла трэцяе месца. А ў кампетэнцыi «Прататыпаванне» – першыя месцы ў малодшай i старэйшай узроставых катэгорыях.

Опубликовано:
22 сентября 2020
Просмотров:
9790
Категория:
Поделиться в соцсетях: