Прымаюцца заяўкі для ўдзелу ў радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусi»

Першы канал Беларускага радыё аб'явiў аб старце прыёму заявак для ўдзелу ў IХ Рэспублiканскiм творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусi». Сёлета ён прысвечаны 75-годдзю Вялiкай Перамогi.

Творчае спаборнiцтва будзе праводзiцца з сакавiка да красавiка ў шасцi намiнацыях: «Эстрадны вакал» (салiсты/ансамблi), «Iнструментальная музыка» (салiсты/ансамблi) i «Спадчына» (салiсты/ансамблi). Падаць заяўку могуць хлопцы i дзяўчаты ва ўзросце ад 10 да 21 года – навучэнцы дзiцячых музычных школ i ССНУ, а таксама ўдзельнiкi музычных i эстрадных студый, студэнты ВНУ. Прэтэндэнтам у намiнацыi «Эстрадны вакал» варта рыхтаваць тры рознахарактарныя песнi, адна з iх павiнна быць прысвечана Вялiкай Перамозе. Намiнацыя «Iнструментальная музыка» патрабуе тую ж колькасць твораў (адзiн з якiх – беларускага аўтара). А намiнацыя «Спадчына» прапануе пагрузiцца ў свет песеннага фальклору i этнiчнай музыкi, выканаўшы тры творы па-беларуску.

Уладальнiкi Гран-пры i лаўрэаты I прэмii мiнулага конкурсу не могуць браць удзел у намiнацыi, у якой былi адзначаны раней. Навiны праекта i падрабязнасцi глядзiце на сайце. Заяўку на ўдзел трэба паспець даслаць да 31 сакавiка.

Алена Драпко, «Звязда», 20 сакавіка 2020 г.

Опубликовано:
20 марта 2020
Просмотров:
470
Категория:
Поделиться в соцсетях: