Школьнікаў запрашаюць прыняць удзел у сацыяльным адукацыйным праекце

ЕPAM Systems сумесна з асацыяцыяй «Адукацыя для будучыні» арганізуюць летнюю адукацыйную праграму па ІТ-тэматыцы для падлеткаў 1214 гадоў з Магілёўскай вобласці.

Летнюю адукацыйную праграму па ІТ-тэматыцы

«Junior Ignite Camp» – гэта сацыяльны адукацыйны праект для школьнікаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але не могуць у сілу маюць цяжкасці і бар’еры, у тым ліку геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя, каб рэгулярна наведваць заняткі па праграмаванні і робататэхніцы ва ўстановах дадатковай адукацыі.

  • Ён пройдзе з 9 па 17 жніўня на базе аздараўленчага лагера «Багатыр» у Барысаўскім раёне ( вёска Дудзінка).

Акрамя заняткаў у тэхнічных галінах акцэнт у праграме будзе зроблены на вывучэнні замежных моў і развіцці сацыяльных навыкаў (soft skills). Навучанне ў лагеры складаецца з трох адукацыйных блокаў: ІТ-блоку, моўнага блоку і блоку soft skills. Падлеткаў чакаюць сем дзён актыўнай вучобы (першы і апошнія дні – арганізацыйныя), а па-за навучаннем – прафарыентацыйныя, пазнавальныя, забаўляльныя, творчыя і спартыўныя мерапрыемствы. Заняткі будуць праводзіць прафесіяналы ў сваёй сферы (праграмісты, настаўнікі замежных моў, трэнеры), якія ўдзельнічаюць у адукацыйным праекце на валанцёрскіх пачатках.

Адукацыйная праграма праходзіць па мадэлі бізнес-інкубатара: кожны атрад – гэта асобны стартап, які, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальны прадукт і прэзентуе яго інвестарам напрыканцы змены. Мова прэзентацыі – англійская. 

  • Для таго, каб пакінуць сваю заяўку на ўдзел у адукацыйным праекце «Junior Ignite Camp-2019», трэба запоўніць анлайн анкету да 7 ліпеня ўключна. 

Удзел у «Junior Ignite Camp» (пражыванне, харчаванне, трансфер, адукацыйная праграма і ўсе дадатковыя мерапрыемствы) для дзяцей бясплатны. Да месца правядзення праграмы і назад удзельнікі дабіраюцца самастойна.

Надзея Нікалаева, «Звязда», 28 чэрвеня 2019 г.

Опубликовано:
1 июля 2019
Просмотров:
639
Категория:
Поделиться в соцсетях: