Сталі вядомыя імёны пераможцаў анлайн-галасавання рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

Пра гэта паведаміў тэлеграм канал «БРСМ: Live». 

Фота: brsm.by

Нагадаем, што ў гранд-фінале Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» было прадстаўлена 129 аўтарскіх распрацовак у 10 намінацыях. 28 лютага сваё меркаванне выказала прафесійнае журы. Але ў многіх датычных да конкурсу былі свае фаварыты. Ім было прапанавана паўдзельнічаць у анлайн-галасаванні, каб падтрымаць аўтара і яго праект. 

Галасаванне праходзіла незалежна ад узроставай катэгорыі ў дзесяці асноўных намінацыях праекта. Пасля падвядзення яго вынікаў спіс пераможцаў выглядае наступным чынам чынам: 

  • у намінацыі «Грамадства і сацыяльная сфера» перамог праект «Метафара», аўтары Станіслаў Будніцкі, Анастасія Усава, Эвеліна Чарнушыч і Захар Мухін;
  • У намінацыі «Найлепшая бізнес-ідэя» – праект «Крама ювелірнай біжутэрыі і аксэсуараў «Folium Krama», аўтар – Аліна Бакунюк;
  • у намінацыі «Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі» – праект «Бесправадное кіраванне электраабсталяваннем прычэпа», аўтар – Сяргей Страха;
  • у намінацыі «Нацыянальная бяспека, абарона ад надзвычайных сітуацый і авіякасмічныя тэхналогіі» – праект «Выратуй горад ад пажару», аўтары – Рында Яраслаў і Раманішына Анастасія;
  • у намінацыі «Экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў)» – праект «DAKPatch – матэрыялы для рамонту дарог», аўтары – Жукоўскі Ягор, Карончык Аляксей і Шабека Максім;
  • у намінацыі «Аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства» – праект «Паўлоўнія – дрэва будучыні», аўтар – Яраслаў Барнатовіч;
  • у намінацыі «Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць» праект «Аэрадынамічная генератарная ўстаноўка», аўтар – Эвеліна Лабоцкая;
  • у намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі» праект «Кампазіцыйныя матэрыялы на аснове жалеза як высокаэфектыўная замена электратэхнічнай сталі», аўтары – Арцём Ларын Арцём і Рыгор Рымскі;
  • у намінацыі «Ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія- і нанаіндустрыя)» – праект «Інтэграваная навукова-адукацыйная платформа падтрымкі прыняцця ўрачэбных рашэнняў на аснове інтэлектуальнага аналізу гісталагічных дадзеных «CALADRIUS», аўтары – Хонаў Уладзіслаў і Аляксандр Кукарэка;
  • у намінацыі «Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія» – праект «Хімічнае асарці», аўтар – Паліна Шэўчык; 

Праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Міністэрствам адукацыі, Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях, НАН Беларусі ў мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі.

За ўсе гады правядзення конкурсу на яго было пададзена 17,3 тысячы заявак. І 3,5 тысячы распрацовак укараняюцца сёння ў практычнае жыццё. 

Опубликовано:
13 марта 2023
Просмотров:
844
Фото:
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: