Стартаваў рэспубліканскі конкурс «Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі ў аб’ектыве»

Да ўдзелу ў ім запрашаюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, а таксама іншых устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі індывідуальна або ў складзе творчых калектываў, але не больш за два аўтары ў адной конкурснай рабоце.

Природа

Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Яго мэта – выяўленне і падтрымка творчага патэнцыялу педагогаў у рэалізацыі экалагічнай адукацыі, папулярызацыя інавацыйных практык, абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту.

Конкурс праводзіцца ў дыстанцыйнай форме ў некалькі этапаў. З 1 лютага да 11 кастрычніка 2021 года будзе адбывацца прыём заявак і конкурсных матэрыялаў з улікам абранай намінацыі на адрас электроннай пошты Рэспубліканскага цэнтра eco.unіbel@maіl.ru.

Для ўдзелу ў конкурсе падаюцца актуальныя аўтарскія матэрыялы, у тым ліку з выкарыстаннем медыяадукацыйных тэхналогій і прымяненнем інтэрактыўных сродкаў навучання і выхавання. Конкурсныя работы павінны адпавядаць заяўленай тэме, быць змястоўнымі і арыгінальнымі, адпавядаць стандартам афармлення. Пры адборы матэрыялаў пад увагу бяруцца актуальнасць і адпаведнасць матэрыялаў сучасным тэндэнцыям развіцця адукацыі, дакладнасць прыведзенай інфармацыі, творчы падыход да раскрыцця тэмы, змястоўнае, выразнае і арыгінальнае аўтарскае рашэнне, магчымасць тыражавання інавацыйных практык і прапанаванага вопыту.

Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеняў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і граматамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Опубликовано:
17 февраля 2021
Просмотров:
32893
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: