Сямейны капiтал: адкрываюцца новыя рахункi

За тры месяцы гэтага года для шматдзетных сем»яў было адкрыта 910 дэпазiтных рахункаў «Сямейны капiтал» на суму 20,475 мiльёна рублёў. Усяго ж па стане на 1 красавiка 2020 года ў праграме «Сямейны капiтал» для шматдзетных сем'яў адкрыта 82 125 дэпазiтных рахункаў.

У рамках праграмы «Сямейны капiтал» 2020–2024 памер сямейнага капiталу складае 22 500 рублёў, ён прызначаецца шматдзетным сем'ям, у якiх трэцяе або наступнае дзiця нарадзiлася (або ўсыноўлена) з 1 студзеня 2020 года да 31 снежня 2024 года ўключна.

У Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны нагадваюць, што звярнуцца па прызначэнне сямейнага капiталу можна на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.

Таксама ў ведамстве праiнфармавалi, што па стане на 1 красавiка 2020 года на датэрмiновае распараджэнне сямейным капiталам пададзена 11 748 заяў. З iх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў – 10 968 (94 %), на атрыманне адукацыi – 462 (4 %), на атрыманне медыцынскiх паслуг – 318 (2 %). Прынята 9651 рашэнне аб датэрмiновым распараджэннi сродкамi сямейнага капiталу.

Больш за ўсё такiх рашэнняў было прынята ў Брэсцкай вобласцi – 2296. У Мiнскай вобласцi было прынята 1614 рашэнняў, на Гомельшчыне – 1549, у Гродзенскай вобласцi – 1253, у Мiнску – 1148, у Вiцебскай вобласцi – 902 i ў Магiлёўскай – 889.

Опубликовано:
13 апреля 2020
Просмотров:
6555
Категория:
Поделиться в соцсетях: