Тэма першага ўрока – Год народнага адзінства

1 верасня да вучэбных заняткаў у Беларусі прыступяць каля 1 мільёна 85 тысяч навучэнцаў, у тым ліку 118 тысяч першакласнікаў.

У 2021/2022 вучэбным годзе ў краіне будуць функцыянаваць 3762 дзіцячыя дашкольныя ўстановы адукацыі і 2940 дзяржаўных устаноў адукацыі, якія рэалізоўваюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. У 2021 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю 13 устаноў дашкольнай адукацыі і 6 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

У новым вучэбным годзе ў Мінску будуць працаваць 245 школ і гімназій, у тым ліку дзве новыя ўстановы адукацыі. У Ленінскім раёне сталіцы ў мікрараёне «Лошыца-9» пабудавана сярэдняя школа № 224 з басейнам. Яна разлічана на 1020 навучэнцаў. Яшчэ адна новая сярэдняя школа № 225 размясцілася ў дзіцячым тэхнапарку ў мікрараёне «Магістр». Яе праектная напаўняльнасць – 750 навучэнцаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, сталічныя школы ў 2021/2022 вучэбным годзе прымуць каля 212,5 тысячы чалавек, у тым ліку каля 25 тысяч першакласнікаў.

Па традыцыі ў першы школьны дзень у Беларусі пройдзе Дзень ведаў. У гэтым вучэбным годзе тэма першага ўрока «Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны» прысвечана Году народнага адзінства.

Міністэрствам адукацыі вызначаны тэрміны навучальных чвэрцяў і канікул у 2021/2022 вучэбным годзе: першая чвэрць – з 1 верасня да 30 кастрычніка 2021 года; другая – з 8 лістапада да 24 снежня 2021 года; трэцяя – з 10 студзеня да 26 сакавіка 2022 года; чацвёртая – з 4 красавіка да 31 мая 2022 года.

На працягу вучэбнага года ўстанаўліваюцца канікулы:

  • восеньскія (8 дзён) з 31 кастрычніка да 7 лістапада 2021 года ўключна; 
  • зімовыя (16 дзён) з 25 снежня 2021 года да 9 студзеня 2022 года ўключна; 
  • вясеннія (8 дзён) з 27 сакавіка да 3 красавіка 2022 года ўключна.

Для навучэнцаў першых–другіх класаў у ІІІ чвэрці арганізоўваюцца дадатковыя зімовыя канікулы з 14 да 20 лютага 2022 года працягласцю сем дзён.

Опубликовано:
25 августа 2021
Просмотров:
71009
Категория:
Поделиться в соцсетях: