Ці застанецца школа ранейшай, абмяркуюць у рамках 3-й канферэнцыі па альтэрнатыўнай адукацыі

Яе мэтавая аўдыторыя неабыякавыя бацькі, якія хочуць вызначыцца з адукацыйнай траекторыяй для свайго дзіцяці, педагогі, настаўнікі, метадысты, рэпетытары і ўсе, хто працуе ў сферы нефармальнай адукацыі. 

Образование

1 жніўня (з 10.00 да 11.30) адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму «Хто заказчык адукацыі?» Дзяржава ці бацькі? Якая роля адводзіцца школе? Дзе мы згубілі сваіх дзяцей?

У гэты ж дзень з 11.30 да 14.00 таксама адбудзецца панэльная дыскусія «Матывацыя да навучання». На абмеркаванне выносяцца наступныя праблемныя пытанні. Якой павінна быць матывацыя: унутранай ці знешняй, уласнай ці прымусовай? Арсенал бацькоў: знешнія стымулы і санкцыі, перамовы і шантаж. Ацэнка ці адзнака: у чым розніца? Неўроз выдатніцы, ці чаму не працуюць словы «табе гэта ў жыцці спатрэбіцца»?

2 жніўня (з 10.00 да 13.00) у цэнтры ўвагі апынуцца магчымасці, эфектыўнасць і бяспека анлайн-адукацыі. Удзельнікі дыскусіі будуць шукаць адказы на пытанні, ці можа анлайн-навучанне замяніць наведванне класа? Наколькі трывала замацоўваюцца веды і навыкі з анлайн-урокаў? Каму падыходзіць анлайн-навучанне: псіхатыпы і асобасныя асаблівасці дзіцяці. Досвед практычна пераводу заняткаў у анлайн: тэхнічныя аспекты, інструменты і дапушчаныя памылкі.

З 13.00 да 14.00 арганізатары прапануюць абмеркаваць траекторыі адукацыі: методыкі, прыярытэты і персаналізацыю.

Падчас трансляцыі можна будзе задаваць пытанні спікерам. Таксама сваё пытанне можна задаць па e-mail t.grinko@enzostream.com. Самыя цікавыя і вострыя пытанні, якія паступяць да 26 ліпеня, будуць уключаны ў праграму.

Спікеры канферэнцыі:

Валянціна ЧЭКАН

  • Сузаснавальнік прыватнай установы адукацыі — сярэдняя школа LuCh, Акадэміі крэатыўных тэхналогій для дзяўчат IT Princess.
  • Спікер-коўч праекта TEDxMinsk і TedxWomen.
  • Суарганізатар праекта WITA.by па падтрымцы маладых жанчын, якія выбіраюць прафесіі ў ІТ.
  • Метадыст ментарскай праграмы Wita.by.

Наста БАЗАР

  • Арганізатар імпрэз, эксперт у сферы альтэрнатыўнай адукацыі.
  • Маці дваіх дзяцей (9 і 11 гадоў), якія вучацца па-за школай.

Андрэй ГРЫГОР’ЕЎ

  • Выкладчык англійскай і французскай моў. Прыватны выкладчык.
  • Досвед працы — 25 гадоў у дзяржаўных і прыватных школах Мінска.
  • Заснавальнік дзвюх моўных школ, дзе займаў пасаду дырэктара. Браў удзел у стварэнні канцэпцыі школы STEAM у Мінску.
  • Эксперт па пытаннях адукацыі ў Вялікабрытаніі.
  • Аўтар вялікай колькасці артыкулаў па праблемах сучаснай адукацыі. 
  • Член Грамадскага кансультацыйнага савета пры Міністэрстве адукацыі.

Ягор ДАЎГАЛЕВЕЦ

  • Прыватны настаўнік матэматыкі, кансультант па пытаннях адукацыі.
  • Асноўныя кампетэнцыі: матэматыка, Scratch, ІТ, softskills (навыкі прэзентацыі, камунікацыя). 
  • Арганізатар і вядучы групавых заняткаў з дзецьмі 8+ і дарослымі. 
  • Вядзе курсы «Мысленне» ў цэнтры дадатковай адукацыі «Краіна Сяброў».
  • Праводзіць семінары па матэматыцы для школьнікаў і настаўнікаў, метадычныя семінары па пытаннях навучання і адукацыі для бацькоў і настаўнікаў. Індывідуальныя і групавыя заняткі з дзецьмі і дарослымі.
  • Трэнер softskills у лагеры Junior Ignite Camp 2017, 2018, 2019.
  • Кансультант праекта «Гатовы да дыстанцыйнага навучання». 

Яўгеній ЛУФЕРЧЫК

Спецыяліст па архітэктуры і пабудове адукацыйных сістэм, менеджар адукацыйных устаноў, менеджар рэалізацыі STEAM-падыходу ў адукацыі, метадыст арганізацыі і забеспячэння даследчай дзейнасці і фарміравання даследчай кампетэнцыі ва ўдзельнікаў адукацыйнага працэса.

Сяргей ДРАНТУСАЎ

Намеснік дырэктара па развіцці Panda English School.

Мікалай ЗАПРУДСКІ

  • Прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
  • Настаўніцкі вопыт — больш за 30 гадоў. Прапагандуе ў якасці метаду матывацыі тэхналогію актыўнай ацэнкі, якую дыстанцыйна і вочна асвойваюць настаўнікі і метадысты. 
  • Аўтар больш як 150 публікацый, з іх больш за 30 прысвечаны актыўнай ацэнцы. Аўтар (асабіста і ў суаўтарстве) чатырох кніг па актыўнай ацэнцы.

Святлана ІВАНЮШЫНА 

  • Настаўнік пачатковых класаў лагойскай сярэдняй школы № 1. 
  • Мае досвед у арганізацыі дыстанцыйнага навучання: праца з навучэнцамі першага класа на платформе Core падчас пандэміі; узаемадзеянне з навучэнцамі трэціх-чацвёртых класаў (факультатыўныя заняткі) з дапамогай google-прэзентацый і месенджараў.

Спіс спікераў яшчэ ўдакладняецца. 

Арганізатары канферэнцыі, разумеючы ўсю каштоўнасць тэмы, падрыхтаванага кантэнту і вопыту спікераў, робяць мерапрыемства бясплатным для бацькоўскай і педагагічнай супольнасці, але шукаюць партнёраў — людзей і праекты, якія могуць падтрымаць ініцыятыву адукатараў. Па тэхнічных прычынах доступ да канферэнцыі можа быць абмежаваны колькасцю ў 400 чалавек. Таму ў ахвотных ёсць магчымасць падтрымаць арганізатараў на сайце рэгістрацыі грашовым унёскам. 

Кантакты для партнёраў: t.grinko@enzostream.com

Калі дата або час правядзення анлайн-канферэнцыі не зусім зручны, арганізатары абяцаюць прадаставіць доступ да поўнага відэазапісу з усімі пытаннямі і адказамі.

Для рэгістрацыі трэба прайсці па спасылцы.

Опубликовано:
13 июля 2020
Просмотров:
30355
Категория:
Поделиться в соцсетях: