У паліклініках сталіцы пройдзе акцыя «Ці гатова ваша дзіця да школы»

Акцыю «Ці гатова ваша дзіця да школы» правядзе ў паліклініках Мінска Гарадскі клінічны дзіцячы псіхіятрычны дыспансер з 18 па 21 красавіка. Пра гэта  паведамілі ў адміністрацыі гэтай установы аховы здароўя.

rebenok_shkola.jpg

У рамках акцыі адбудуцца лекцыі, круглыя сталы з удзелам дзіцячых псіхатэрапеўтаў, псіханеўралогаў. Акрамя таго, бацькі дзяцей, якія пойдуць у першыя класы сярэдніх школ, гімназій, змогуць пракансультавацца са спецыялістамі па пытаннях псіхалагічнай падрыхтоўкі шасцігодак.


Па паведамленню газеты «ЗВЯЗДА»
Опубликовано:
18 апреля 2018
Просмотров:
1055
Категория:
Поделиться в соцсетях: