Установам адукацыі парэкамендавалі, як дзейнічаць, калі студэнт прапусціў заняткі

Міністр адукацыі Ігар Карпенка правёў рабочую нараду з рэктарамі вышэйшых навучальных устаноў, начальнікамі абласных упраўленняў адукацыі і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама па выніках праведзенага Нацыянальным прэс-цэнтрам стрыма «Задайце пытанне Міністру аховы здароўя і прадстаўніку Міністэрства адукацыі». Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.

З улікам пытанняў, што паступілі, кіраўнік галіны адзначыў, што неабходна дакладна і граматна скарэктаваць працу ўсіх устаноў адукацыі і ў абавязковым парадку выконваць рэкамендацыі міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі.

Ён нагадаў, што ў навучальных установах быў рэалізаваны цэлы комплекс мер, накіраваны на прафілактыку і мінімізацыю кантактаў – ад адмены ці пераносу на пазнейшыя тэрміны масавых мерапрыемстваў да карэкціроўкі графіка заняткаў. ВНУ пасунулі час іх пачатку, каб не дапускаць у гадзіны пік перапоўненага транспарту і падзяліць патокі пасажыраў, якія едуць на працу і вучобу.

Разам з тым, як адзначыў Ігар Карпенка, трэба падыходзіць індывідуальна да вырашэння любых пытанняў, якія тычацца здароўя, вучобы, пражывання навучэнцаў і студэнтаў, работы выкладчыкаў і ўсіх супрацоўнікаў навучальных устаноў. У інтэрнатах няўхільна павінен выконвацца прапускны рэжым.

Падчас стрыму ў прадстаўніка Міністэрства адукацыі запыталіся, ці будзе пераносіцца размеркаванне? Яго плануецца правесці ў вызначаныя тэрміны, але пры гэтым было рэкамендавана падзяліць студэнтаў на малаколькасныя групы. Таксама ВНУ, сярэднім спецыяльным і прафесійна-тэхнічным навучальным установам было рэкамендавана аптымізаваць месца праходжання практыкі, а пры неабходнасці перанесці яе на больш познія тэрміны.

Студэнтаў таксама хвалявала пытанне іх вызвалення ад заняткаў і адпрацоўкі за пропускі. У Міністэрстве адукацыі адказалі, што кіраўнікам устаноў адукацыі рэкамендавана максімальна індівідуалізаваць дадзены працэс, уліваючы прычыны пропуску, а таксама ствараць умовы для адпрацовак прапушчаных заняткаў без аплаты. Пры неабходнасці тэрміны правядзення залікаў і экзаменаў таксама могуць быць скарэктаваныя.

Што тычыцца правядзення ў краіне рэпетыцыйнаша тэсціравання (РТ), то яго тэрміны былі пасунутыя на май. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў праінфармаваў на сваім сайце, што ў шэрагу пунктаў правядзення РТ магчымыя адмены і перанос абвешчаных раней сеансаў правядзення РТ на больш познія тэрміны.

У выпадку адмены сеансаў РТ аплата за іх будзе вернута ў асабісты кабінет абітурыента на сайце РІКВ. Наяўныя свабодныя аплаты можна будзе выкарыстоўваць для фарміравання заяўкі для ўдзелу ў РТ ў іншыя дні ў любым з пунктаў правядзення тэсціравання.

Інфармацыя пра новыя даты правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання ўводзіцца ў сістэму рэгістрацыі ўдзельнікаў РТ самімі пунктамі правядзення тэсціравання пасля таго, як яны вызначаюцца з графікам. У гэтай сувязі абітурыентаў папрасілі самім адсочваць інфармацыю пра актуальныя даты правядзення РТ у сваіх асабістых кабінетах на сайце РІКВ або звяртацца ў абраную ўстанову адукацыі (пункт тэсціравання) па тэлефонах, даступных у асабістым кабінеце ўдзельніка або на сайце РІКВ ў раздзеле «РТ»/«Пункты правядзення РТ».

Рашэнне аб пераносе цэнтралізаванага тэсціраванняя і прыёмнай кампаніі Міністэрствам адукацыі не прымалася. 

Опубликовано:
2 апреля 2020
Просмотров:
1783
Категория:
Хештеги:
Поделиться в соцсетях: