В Гомельском госуниверситете откроется класс робототехники для школьников

У Гомелi сёння адкрываецца клас робататэхнiкi, у якiм змогуць займацца дзецi ва ўзросце 10–15 гадоў. Сумесны праект Гомельскага тэхнапарка i Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iм. Ф. Скарыны накiраваны на развiццё тэхнiчнай творчасцi сярод падлеткаў.

Клас робататэхнiкi

Клас будзе працаваць на факультэце фiзiкi i iнфармацыйных тэхналогiй унiверсiтэта. Праграма навучання ўключае ў сябе асновы праграмiравання электронных прылад, схематэхнiкi i мабiльнай робататэхнiкi, а таксама навыкi канструявання, 3D-мадэлiравання i друку. Выкладчыкi, якiм трэба будзе працаваць з дзецьмi, прайшлi стажыроўку ў Санкт-Пецярбургу. Сам жа клас заканамерна стане кузняй абiтурыентаў па спецыяльнасцях, за якiмi будучыня.

– Тое, што праграмiст – гэта чалавек, якi працуе за камп’ютарам, ужо ведаюць усе, – адзначае дэкан факультэта фiзiкi i IТ Дзмiтрый Каваленка. Аднак сучасны праграмiст павiнен не толькi ўмець пiсаць код, але i быць iнжынерам. Гэта значыць, умець кiраваць «жалезам» – праграмiраваць робататэхнiку i абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў прамысловай вытворчасцi. Менавiта такiя спецыялiсты патрэбныя на рынку працы. Таму наша задача – весцi навучанне, арыентаванае на практычныя запыты прадпрыемстваў, куды потым iдуць выпускнiкi ВНУ.

Не сакрэт, што стварэннем праграм i гульняў для мабiльных гаджэтаў IT-сфера не абмяжоўваецца. Яшчэ больш запатрабаваны iнжынерна-тэхнiчныя складнiкi праектаў. Аднак менавiта гэта адпужвае частку праграмiстаў уяўнай складанасцю. Вучоба ў класе дапаможа юным айцiшнiкам пазбягаць такiх страхаў i рабiць упэўненыя крокi проста са старту прафесiйнага шляху. Перспектывы далейшага развiцця – лабараторыя iнжынерна-тэхнiчнай творчасцi старэйшых школьнiкаў i студэнтаў STEM-Hub, якая адкрылася на базе ГДУ ў пачатку года. Стратэгiчна важны момант – магчымасць развiвацца i раскрываць свой патэнцыял дома, без неабходнасцi пераязджаць для гэтага ў сталiцу. Выпускнiкi класа атрымаюць сертыфiкаты, якiя стануць не лiшнiмi ў iх будучых рэзюмэ.

Складанасцяў з камплектаваннем груп не ўзнiкла. Жадаючыя запiсацца ў iх, як кажуць у падобных выпадках, абарвалi тэлефон. Таму ўжо сёння разглядаецца пытанне аб арганiзацыi заняткаў у дзве змены.

– У рабят ёсць жаданне вучыцца, у нас – шматгадовы вопыт i добрая матэрыяльна-тэхнiчная база, – рэзюмiруе Дзмiтрый Каваленка. – Значыць, усё павiнна атрымацца.

Опубликовано:
29 июля 2020
Просмотров:
5437
Категория:
Поделиться в соцсетях: