Як вызначыць, што падлетак ужывае наркотыкі?

Здавалася б, пра шкоду наркотыкаў вядома шмат. Але падлеткі толькі ўваходзяць у дарослае жыццё і пакуль не маюць псіхалагічнага імунітэту да розных сумніўных прапаноў. Тым больш што некаторыя наркотыкі прэзентуюць як легальныя, а значыць, бяспечныя, але гэта зусім не так. Як вызначыць, што дзіця захапілася не тым, чым трэба? На што павінны звярнуць увагу бацькі? Чаму іх паводзіны часта падштурхоўваюць дзяцей да ўжывання псіхатропных рэчываў? Чаму не трэба баяцца звяртацца да ўрача-нарколага? Пра гэта і іншае мы паразмаўлялі з загадчыкам падлеткавага аддзялення Гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера Мінска Людмілай Шпакоўскай.

Наркотики

– Калі бацькі ўбачылі прыкметы ўжывання наркотыкаў, як яны павінны дзейнічаць?

– Абавязкова варта звярнуцца да падлеткавага ўрача-нарколага, які вызначыць, ці ёсць праблема, і дапаможа справіцца. Кожная мама лічыць, што яе дзіця добрае і асаблівае. Чаму доўга спіць ці рэзка мяняецца настрой? Дык гэта складаны падлеткавы ўзрост. Ёсць шэраг прыкмет, якія лёгка спісаць на асаблівасці пераходнага ўзросту. Калі праседзець за камп'ютарам чатыры гадзіны, вочы таксама будуць стомленыя і чырвоныя, а калі падчас гульні падлетка пачаць распытваць, ён будзе агрэсіўны і раздражнёны. Таму размова пра тое, што бацькі павінны быць уважлівыя і назіральныя: як мяняюцца паводзіны дзіцяці, наколькі яно адкрытае і гатовае размаўляць. У падлеткавым узросце яны, канешне, закрываюцца. Але ніхто так добра, як мама, не ведае сваё дзіця. І яна дакладна разумее, калі трэба размаўляць, што і колькі сказаць, дзе змаўчаць. Калі яно прыйшло дадому разгубленым, і вы бачыце, што да яго лепш не падыходзіць, не трэба нічога высвятляць, спытаеце пасля.

Увогуле, душэўнае ўзаемадзеянне з бацькамі вельмі важнае. Калі дзіця з маленства гэта адчувае – яны размаўляюць, гуляюць разам, бавяць вольны час ці маюць агульнае захапленне – то любыя змены паводзінаў мама адразу заўважыць. І я не веру, што падлетак адмаўляецца размаўляць з бацькамі, калі гэта рабілася пастаянна. Дзіця павінна дакладна разумець, што бацькі яго любяць любым – не толькі таму, што ён добра вучыцца ці займаецца спортам. Гэта безумоўная любоў – толькі за тое, што ты ёсць. Дзіця можна пакрытыкаваць за непрыстойны ўчынак ці паводзіны, але ніколі нельга казаць, што яно дрэннае.

Нармальна рабіць памылкі, і дзіця павінна гэта ведаць, і пра тое, што ты зрабіў нешта не так, не страшна расказаць бацькам, якія яго зразумеюць і падтрымаюць у любой сітуацыі. Калі ж дзіця адчуе, што бацькі яго не падтрымліваюць, то больш з імі дзяліцца сваімі перажываннямі не будзе.

– Па якіх прыкметах бацькі могуць зразумець, што падлетак ужывае наркотыкі?

– На пачатковых этапах ужывання наркотыкаў прыкметы неспецыфічныя. Але самае галоўнае, на што павінны звярнуць увагу бацькі – гэта змены паводзінаў дзіцяці і яго настрою. Падлетак пачынае паводзіць сябе часам неадэкватна, здараюцца рэзкія перапады настрою, можа мяняцца рэжым дня – ён доўга сядзіць уначы, а потым спіць днём і з цяжкасцю паднімаецца на вучобу. У яго мяняецца кола сяброў, кантактуе з імі ён больш закрыта, незразумелымі фразамі. На адзенні можна заўважыць плямы незразумелага колеру, незнаёмы пах з'яўляецца ад дзіцяці ці ад адзення. Ужо не кажу пра такія яўныя прыкметы, калі бацькі знаходзяць парашкі, таблеткі, скруткі, фольгу, апаленыя лыжкі, кардонкі, бляшанкі. Гэтыя прыкметы больш яўна сведчаць, што падлетак ужывае наркотыкі. Нарэшце, калі вы бачыце прыкметы ап'янення, а паху алкаголю няма, таксама варта задумацца.

Калі бацькі ўважлівыя, яны, безумоўна, адчуюць перамены. Усе спецыфічныя прыкметы, якія называюць урачы-нарколагі, падлеткі хутка вучацца абыходзіць. Кожны падлетак, які першы раз ужыў наркотык, лічыць, што ён ніколі не стане наркаманам, ён проста паспрабаваў.

– А што прымушае спрабаваць яшчэ і яшчэ?

– Наркотыкі ўжываюць, бо гэты стан вельмі падабаецца. І ён адразу ўсплывае ў памяці пры стрэсавай сітуацыі. А яны здараюцца ў нас кожны дзень. Не зрабіў урокі, выклікалі да дошкі, спазняешся ў школу... І калі чалавек, які не ўжывае наркотыкі, з імі лёгка спраўляецца, то ёсць пэўная катэгорыя маладых людзей са слабой нервовай сістэмай, і яны ў групе рызыкі. Таму важна, каб дзіця ўмела спраўляцца са стрэсам.

Зразумела, што не кожны будзе ўжываць наркотыкі, нават калі прапаноўваюць. А ў асоб з лабільнай нервовай сістэмай больш шанцаў у гэта ўвязацца. Таму мы папярэджваем бацькоў, што ў групе рызыкі дзеці, якія хочуць атрымаць усё «тут і цяпер», якія любяць эксперыментаваць, камунікабельныя. І задача бацькоў – шукаць для дзіцяці, пачынаючы з дзяцінства, заняткі, захапленне, гурткі, максімальна займаць яго, каб не было вольнага часу бавіцца глупствамі. У падлетка павінна застацца адна думка – легчы і заснуць. Увесь астатні яго час павінен быць дакладна распісаны і заняты. Ёсць дзеці, якім неабходны «драйв», і зразумела, што ў гуртку кройкі і шыцця ці ў шахматах яму будзе сумна. Таму яго адрэналін трэба перавесці ў станоўчае рэчышча. Цяпер шмат заняткаў для такіх дзяцей – скалалазанне, картынг, фрыстайл.

– Дзе дзеці бяруць наркотыкі? Не ўсе з іх нават маюць кішэнныя грошы...

– Цяпер гэта не праблема. Ёсць інтэрнэт, дзе можна прачытаць усё. Калі гэта першае ўжыванне, то дастаткова невялікіх грошай, а калі скінецца два-тры чалавекі, то гэта наогул не праблема.

– Як развіваецца залежнасць?

– Яе фарміраванне залежыць ад многіх фактараў: стану нервовай сістэмы, ад работы ферментатыўнай сістэмы, ад сацыяльнага акружэння, ад спадчыннасці. Па вялікім рахунку, важна ўсё. Бо спрабуючы першы раз, нехта з дзяцей не зробіць гэтага больш ніколі, а хтосьці – абавязкова паўторыць. Таму наркотыкі – гэта гульня ў рулетку, хтосьці «завязне» пасля першага разу, хтосьці саскочыць. І са стапрацэнтнай упэўненасцю вызначыць па чалавеку гэтую схільнасць нельга.

– Цяпер кажуць пра тэндэнцыю змяншэння ўжывання наркотыкаў падлеткамі...

– Безумоўна, ужывання наркотыкаў стала менш. Бо і заканадаўчая база стала больш жорсткай, праваахоўнікі больш сочаць за шляхамі пранікнення і сайтамі, многія з іх пазакрывалі. З іншага боку, варта ўлічваць, што і наркагандляры становяцца хітрэйшымі і пастаянна прыдумваюць штосьці новае.

Колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў нас пад назіраннем, уключае і тых, хто выпадкова трапіў у поле зроку настаўнікаў або міліцыі ці звярнуўся ананімна. Магчыма, ён адзін раз папіў піва, але ў яго вялікая праблема ў кантактаванні з бацькамі, і мы яе вырашаем з псіхолагам ці псіхатэрапеўтам. Іншая справа – дзеці, якія маюць сіндром залежнасці. Іх з кожным годам усё менш. У Мінску пад назіраннем знаходзіцца каля 3900 непаўналетніх, з іх толькі два падлеткі маюць сіндром залежнасці – адзін ад наркотыкаў, адзін ад алкаголю.

– Калі бацькі ўбачылі прыкметы ўжывання наркотыкаў, як яны павінны дзейнічаць?

– Абавязкова варта звярнуцца да падлеткавага ўрача-нарколага, які вызначыць, ці ёсць праблема, і дапаможа справіцца. Кожная мама лічыць, што яе дзіця добрае і асаблівае. Чаму доўга спіць ці рэзка мяняецца настрой? Дык гэта складаны падлеткавы ўзрост. Ёсць шэраг прыкмет, якія лёгка спісаць на асаблівасці пераходнага ўзросту. Калі праседзець за камп'ютарам чатыры гадзіны, вочы таксама будуць стомленыя і чырвоныя, а калі падчас гульні падлетка пачаць распытваць, ён будзе агрэсіўны і раздражнёны. Таму размова пра тое, што бацькі павінны быць уважлівыя і назіральныя: як мяняюцца паводзіны дзіцяці, наколькі яно адкрытае і гатовае размаўляць. У падлеткавым узросце яны, канешне, закрываюцца. Але ніхто так добра, як мама, не ведае сваё дзіця. І яна дакладна разумее, калі трэба размаўляць, што і колькі сказаць, дзе змаўчаць. Калі яно прыйшло дадому разгубленым, і вы бачыце, што да яго лепш не падыходзіць, не трэба нічога высвятляць, спытаеце пасля.

Увогуле, душэўнае ўзаемадзеянне з бацькамі вельмі важнае. Калі дзіця з маленства гэта адчувае – яны размаўляюць, гуляюць разам, бавяць вольны час ці маюць агульнае захапленне – то любыя змены паводзінаў мама адразу заўважыць. І я не веру, што падлетак адмаўляецца размаўляць з бацькамі, калі гэта рабілася пастаянна. Дзіця павінна дакладна разумець, што бацькі яго любяць любым – не толькі таму, што ён добра вучыцца ці займаецца спортам. Гэта безумоўная любоў – толькі за тое, што ты ёсць. Дзіця можна пакрытыкаваць за непрыстойны ўчынак ці паводзіны, але ніколі нельга казаць, што яно дрэннае.

Нармальна рабіць памылкі, і дзіця павінна гэта ведаць, і пра тое, што ты зрабіў нешта не так, не страшна расказаць бацькам, якія яго зразумеюць і падтрымаюць у любой сітуацыі. Калі ж дзіця адчуе, што бацькі яго не падтрымліваюць, то больш з імі дзяліцца сваімі перажываннямі не будзе.

– Зварот да ўрача-нарколага прадугледжвае інфармаванне школы, міліцыі?

– Калі бацькі звяртаюцца да таго моманту, калі падлетка затрымала міліцыя, то любая дапамога аказваецца ананімна. Гэта вельмі важна. Бацькі павінны пра гэта ведаць і не баяцца наркалогіі. Мы не ставім дзяцей на ўлік, нікому гэту інфармацыю не паведамляем – ні школе, каледжу ці ліцэю, ні міліцыі. Падлеткі ананімна атрымліваюць дапамогу, а таксама бясплатнае лячэнне (у адрозненні ад дарослых). Таму чым раней бацькі звернуцца, тым большы шанц, што мы зможам дапамагчы.

Калі дзеці не маюць сфарміраванай залежнасці, дапамагчы можна амаль усім. Але важна звяртацца своечасова. Часта бацькі прыходзяць і кажуць: «Зрабіце што-небудзь». – «А піць ён пачаў толькі ўчора?» – «Не, два гады таму». Нідзе не вучыцца і не працуе ўвесь гэты час. І мы павінны даць пілюлю, якая зробіць яго такім, якім ён быў два гады таму. Так, на жаль, не атрымаецца.

Калі сітуацыя выйшла з-пад кантролю, падлетак ужывае наркотыкі год ці два, з дому пачынаюць прападаць рэчы, тады гэта сапраўды праблема. Мы разумеем, што тут маецца сіндром залежнасці, і гэта глабальная праблема на ўсё жыццё, і працаваць трэба і з дзіцем, і з бацькамі. Любая залежнасць уключае і бацькоў, і сацыяльнае акружэнне. Часта бацькі самі правакуюць чарговае ўжыванне наркотыкаў, хоць, на першы погляд, усё робяць, каб гэтага не было. І часта нашмат складаней змяніць бацькоў, чым дзіця. Калі дарослыя гатовыя мяняцца і штосьці для гэтага рабіць, то і сын або дачка будзе мяняцца. Таму ўрач заўсёды павінен працаваць з бацькамі падлетка.

– Як адбываецца лячэнне? Гэта псіхатэрапія, ці лекавыя прэпараты таксама выкарыстоўваюцца?

– Усё вельмі індывідуальна. Мы ацэньваем стан падлетка, высвятляем лабільнасць яго псіхікі. На першай сустрэчы ён, скажам, не гатовы размаўляць, таму толькі ў палове выпадкаў мы можам штосьці даведацца. Важна, каб дзіця раскрылася, знайсці з ім кантакт і тое, на што можна паўздзейнічаць: яго характар, захапленні, заняткі. На гэта патрэбны час і некалькі сустрэч з урачом. Калі няма сіндрому залежнасці, то асноўная работа – псіхатэрапеўтычная. Прэпараты могуць прызначацца, але, як правіла, напачатку дастаткова псіхатэрапіі.

Калі мы бачым, што дзіця сапраўды дзесьці «завісае» з псіхатропнымі рэчывамі, хоць залежнасць яшчэ не сфарміраваная, мы можам прапанаваць і стацыянарнае лячэнне, у тым ліку дзённы стацыянар. Частка бацькоў не можа купіць за свае грошы лекі, таму пэўны набор медыкаментаў мы выдаём бясплатна. Дзіця можа наведваць вучэбную ўстанову, але пасля заняткаў яно прыходзіць да нас, працуе з псіхолагам, псіхатэрапеўтам, атрымлівае лекі. Можам пакласці непаўналетняга ў кругласутачны стацыянар, калі разумеем, што інакш не можам вырваць яго з заганнага кола.

Таксама ў нас ёсць такая форма работы, як «Школа кантактавання з дзецьмі» для бацькоў, дзе працуюць урач-нарколаг, урач-псіхатэрапеўт і псіхолаг. Гэтыя заняткі праходзяць кожны аўторак з шасці гадзін вечара. Прыходзіць могуць усе бацькі. Мы расказваем не толькі пра псіхаактыўныя рэчывы і фарміраванне залежнасці, але і пра асаблівасці падлеткавага ўзросту, як трэба кантактаваць з падлеткамі, што ўлічваць і як сябе паводзіць. Мы чакаем усіх бацькоў.

– Куды звяртацца па падлеткавага ўрача-нарколага?

– У нас ёсць адзіны тэлефон 209-09-09, гэта нумар гарадскога наркалагічнага дыспансера. Там можна атрымаць любую інфармацыю: куды звяртацца, нумар тэлефона, графік работы. На базе 5-й дзіцячай паліклінікі Мінска знаходзяцца кабінеты падлеткавых урачоў-нарколагаў Ленінскага, Заводскага, Партызанскага, Кастрычніцкага, Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў. На вуліцы Кальцова пакуль працуюць кабінеты Савецкага і Цэнтральнага раёнаў, а ў 11-й дзіцячай паліклініцы – кабінет Першамайскага раёна.

Опубликовано:
10 сентября 2020
Просмотров:
13954
Категория:
Поделиться в соцсетях: